![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB._%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%2586%25D1%259E%25D1%258F.jpg/640px-%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB._%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%2586%25D1%259E%25D1%258F.jpg&w=640&q=50)
Іўе
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іўе — места ў Беларусі, на рацэ Іўянцы. Адміністрацыйны цэнтар Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7702 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 158 км на ўсход ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя (лінія Ліда — Маладэчна), вузел аўтамабільных дарог на Менск, Ліду, Наваградак.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іўе (неадназначнасьць).
Іўе лац. Iŭje | |||||
![]() Касьцёл і кляштар бэрнардынаў | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1444 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Іўеўскі | ||||
Плошча: | 45,97 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 7702 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 167,54 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1595 | ||||
Паштовы індэкс: | 231330 | ||||
СААТА: | 4229501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′50.56″ пн. ш. 25°46′12.94″ у. д. | ||||
Іўе на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Іўе ![]() ![]() Іўе | |||||
![]() |
Іўе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваліся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, драўляны татарскі мячэт, мураваныя сынагогі і традыцыйная местачковая забудова, помнікі архітэктуры XVI — пачатку XX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кальвінскі збор, помнік архітэктуры XVI ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, і барокавая памятная каплічка на Віленскім гасьцінцы, помнік архітэктуры XVIII ст, зьнішчаны савецкімі ўладамі.