Польшча
краіна ў Цэнтральнай Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
По́льшча (польск.: Polska [ˈpɔlska]ⓘ), афіцыйная назва — Рэспу́бліка По́льшча (польск.: Rzeczpospolita Polska [ʐɛt͡ʂpɔˈspɔlita ˈpɔlska]) — дзяржава ва Усходняй[8] (Цэнтральнай[9]) Еўропе, размешчаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Мае сухапутныя межы з Германіяй (на захадзе), Чэхіяй, Славакіяй (на поўдні), Украінай, Беларуссю, Літвой (на ўсходзе) і з Калінінградскай вобласцю Расіі (на поўначы). Тэрыторыя — 312 679 км². Працягласць берагавой лініі — 491 км[10]. Насельніцтва — 38,48 млн чалавек. Сталіца — Варшава з насельніцтвам 1 732 707 чалавек[11]. Афіцыйная мова — польская. Грашовая адзінка — польскі злоты (станам на 30 снежня 2024 года, 1 долар ЗША = 4,04 злотых[12]). Нацыянальнае свята — Нацыянальнае Свята Незалежнасці (польск.: Narodowe Święto Niepodległości) — адзначаецца 11 лістапада.
| |||||
Месцазнаходжанне Польшчы (цёмна-зялёны): — у Еўропе (светла-зелёны і цёмна-шэры) — у Еўрапейскім саюзе (светла-зялёны) | |||||
Гімн: «Марш Дамброўскага» | |||||
Дата незалежнасці | 11 лістапада 1918 года[1] (ад РСФСР) | ||||
Афіцыйная мова | польская[2] | ||||
Сталіца | Варшава | ||||
Форма кіравання | прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка[3] | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр Маршал Сейма Маршал Сената | Анджэй Дуда Матэвуш Маравецкі Эльжбета Вітэк Томаш Гродзкі | ||||
Дзярж. рэлігія | свецкая дзяржава | ||||
Плошча • Усяго | 69-я ў свеце 312 679 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2021) • Перапіс (2014) • Шчыльнасць | ▼38 244 000[4] чал. (43-я) 38 483 957[5] чал. 122 чал./км² | ||||
ІРЧП (2019) | ▲ 0,872[6] (вельмі высокі) (32-ы) | ||||
Этнахаронім | паляк, полька, палякі | ||||
Валюта | польскі злоты (PLN) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .pl[7] | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PL | ||||
Код ISO (Alpha-3) | POL | ||||
Код МАК | POL | ||||
Тэлефонны код | +48 | ||||
Часавыя паясы | Цэнтральнаеўрапейскі час, UTC+1, UTC+2, Europe/Warsaw[d] і Цэнтральнаеўрапейскі летні час |
Унітарная дзяржава, парламенцкая рэспубліка. У жніўні 2015 года пасаду Прэзідэнта заняў Анджэй Дуда. У снежні 2017 года Прэм’ер-міністрам стаў Матэвуш Маравецкі. Адміністрацыйны падзел: 16 ваяводстваў, якія складаюцца з 66 гарадоў на правах паветаў і 314 паветаў.
Па колькасці насельніцтва займае шостае месца ў Еўрапейскім саюзе. Для Польшчы характэрна стабільная колькасць насельніцтва, яго нізкі як натуральны, так і міграцыйны прырост; паказчыкі эміграцыі таксама невысокія. Польшча з’яўляецца адной з найбольш этнічна аднародных краін: каля 97 % жыхароў складаюць палякі. Дзяржаўная мова — польская. У рэлігійным дачыненні насельніцтва Польшчы з’яўляецца самым веруючым у Еўропе пасля Мальты: толькі 6 % жыхароў заявілі аб сваім атэізме ці абыякавасці да рэлігіі[13]. Дамінуючыя пазіцыі займае Рымска-Каталіцкая Царква, першы неітальянскі Папа Рымскі Ян Павел ІІ быў палякам. Найбуйнейшыя гарады — Варшава, Кракаў, Лодзь, Уроцлаў, Познань, Гданьск.
Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць з часоў кіравання Мешкі I — гістарычнага князя заходніх палян, які прыняў хрысціянства у 966 годзе. У 12 стагоддзі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель каралём Уладзіславам I Лакеткам. У 1569 годзе Каралеўства Польскае аб’ядналася з Вялікім Княствам Літоўскім у Рэч Паспалітую — федэратыўную дзяржаву, якая (пасля трох падзелаў) канчаткова скончыла сваё існаванне пасля трох падзелаў — у 1795 годзе. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе Расійскай, Германскай і Аўстра-Венгерскай імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці 11 лістапада 1918 года. 1 верасня 1939 года Трэці Рэйх пачаў Другую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай сацыялістычнай Польскай Народнай Рэспублікай. У 1989 годзе адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча (польск.: Rzeczpospolita Polska), або Трэцяя Рэч Паспалітая.
Польшча мае развітую эканоміку, шостую па памерах у ЕС. Краіна адзначаецца вельмі высокім паказчыкам індэкса чалавечага развіцця, для яе характэрны высокі ўзровень жыцця і жыццёвыя стандарты, якасныя і ўсеагульныя адукацыя і ахова здароўя. Паводле класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да дзяржаў з высокім прыбыткам. Прадукцыя польскага машынабудавання, хімічнай і харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі экспартуецца і на ўсход, і на захад. Польшча з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, НАТА, Еўрапейскага Саюза, АЭСР, Вышаградскай групы, Веймарскага трохвугольніка і многіх іншых міжнародных арганізацый.