Партал:Біялогія
партал / From Wikipedia, the free encyclopedia
|
правіць
Запрашаем на партал «Біялогія»Біялогія (ад грэч. βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з’яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з’яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот. правіць
Выдатны артыкулХвароба Паркінсона, або хвароба Паркінсана, або ідыяпатычны дрыжальны параліч — павольна прагрэсіруючае хранічнае неўралагічнае захворванне, характэрнае для асоб старэйшай узроставай групы. Адносіцца да дэгенератыўных хвароб экстрапіраміднай маторнай сістэмы. У патагенезе галоўная роля адводзіцца разбурэнню і гібелі нейронаў, выпрацоўваючых нейрамедыятар дафамін, асабліва ў чорнай субстанцыі, але таксама і ў іншых аддзелах цэнтральнай нервовай сістэмы. Недастатковая выпрацоўка дафаміну павялічвае ўплыў базальных гангліяў на кару галаўнога мозга. Асноўныя сімптомы: цягліцавая рыгіднасць, гіпакінезія, трэмар, пастуральная няўстойлівасць (далей…). правіць
Добры артыкулНасякомыя (Insecta) — клас беспазваночных членістаногіх жывёл. Разам з мнаганожкамі адносяцца да падтыпу трахейнадыхальных. Цела насякомых пакрыта хіціназаванай кутыкулай[ru], якая ўтварае экзашкілет і складаецца з трох аддзелаў: галавы, грудзей і брушка. У шмат якіх групах насякомых другі і трэці сегменты грудзей нясуць па пары крылаў. Ног тры пары, і яны мацуюцца на грудным аддзеле. Памеры цела насякомых ад 0,2 мм да 30 см і больш. Незвычайная разнастайнасць форм насякомых з’яўляецца іх дзіўнай асаблівасцю. Апісана больш за 1 млн відаў, што робіць насякомых самым шматлікім класам жывёл, якія займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і сустракаюцца паўсюдна, уключаючы Антарктыду (далей…). правіць
Выдатны спісправіць
Ці ведаеце вы, што...
правіць
Абраная выяваправіць
Новыя артыкулыНовыя артыкулы па біялогіі:
правіць
КатэгорыіПадкатэгорыі: Надкатэгорыі: правіць
Раздзелы біялогіі
правіць
Як я магу дапамагчы
|