вёска ў гміне Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Азя́блы (па-польску: Oziabły, на мясцовай беларускай гаворцы: Озя́блы[2]) — вёска (солтыства Ляўшы) у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Азяблы | |
польск. Oziabły | |
Мясцовая назва: | Озяблы |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 63 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′56″ пн. ш. 23°40′30″ у. д. |
Азяблы |
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Пачаткі вёскі застаюцца невядомымі, першы раз паяўляецца на мапах канца 19 ст.[5]. У міжваенны пэрыяд Азяблы належалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 98 жыхароў (33 каталікі, 60 праваслаўных і 5 уніятаў; палякамі былі запісаныя 40, а беларусамі 58 жыхароў)[6]. Увосені 1940 г. жыхары Азяблаў самаарганізавалі калгас, які быў распушчаны немцамі ў 1941 годзе. У 1950 годзе Азяблах пражывала 185 чалавек і з таго моманту колькасьць насельніцтва сыстэматычна падае[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.