Новая Воля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Новая Воля
Remove ads

Но́вая Во́ля (па-польску: Nowa Wola, на мясцовай беларускай гаворцы: Но́ва Во́ля[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Хуткія факты

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 686.

Thumb
Царква Нараджэньня Яна Хрысьціцеля (1908 г.).
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля на месцы[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

Новая Воля была заснаваная на пачатку 18 ст. у мяжах заблудаўскіх маёмасьцяў Радзівілаў, тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Геранмове. У 1743 г. Ганна Кацярына Радзівіл фундавала тут уніяцкую царкву ў гонар Нараджэньня Божай Маці[2]. Вёска добра разьвівалася і ў 1763 г. налічвала 125 хатаў. У 1771 г. непадалёк Новай Волі адбылася бітва паміж барскімі канфэдэратамі і расейскім войскам, у выніку чаго вёска была часткова зьнішчаная (у 1789 г. было тут 112 хатаў)[5]. Праўдападобна пад канец 18 ст. у ўрочышчы Каменны Брод была пабудаваная царква Ўзьнясеньня Гасподняга[6]. Пасьля бунту тутэйшых мужыкоў у 1815 г. Міхал Геранім Радзівіл памер паншчыны для Новай Волі быў зьменшаны. У 1845 г. царква з Камйннога Броду была перанесеная на могілкі. Чарговы пратэст адбыўся ў 1846 г., калі пад кіраўніцтвам Рыгора Серады мужыкі адмовіліся працавць у лесе на прыказ ўладальніка маёнтку ў Геранімове ген. Казімера Дзяконскага(pl). 38 мужыкоў было арыштаваных царскімі ўладамі і прымушанымі да прыняцьця прысягі на вернасьць царскаму ўраду і ген. К. Дзяконскаму. Калі ў Новую Влу прыбылі 4 роты царскага войска, пасьля катаваньня нававольцы прынямі пад прымусам прысягу. У 1859 г. стараньнямі а. Яна Разьдзялоўскага была тут адчыненая першая школа. Нававольскія мужыкі атрымалі асабістую свабоду і надзелы зямлі ў 1866 г.. Вёска пачала хутка разьвівацца і ў 1806 годзе пачалася пабудова новай царквы ў гонар Нараджэньня Яна Хрысьціцеля. Была асьвячоная япіскапам беластоцкім Уладзімерам. У час Першай сусьветнай вайны большасьць нававольцаў падалося ў бежанства ў глыб Расеі, а вёска (з старой царвой) была ў вялікай частцы спаленая ў выніку нямецка-расейскіх змаганьняў. Вяртаньне зь бежанства працягалася ажно да 1922 г.[5].

Thumb
Хатні хоспіс у будынку былой школы.

У міжваенны пэрыяд Новая Воля прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 224 жыхароў (8 каталікоў і 216 праваслаўных, 9 палякаў і 215 беларусаў)[7]. З 17 да 22 ліпеня 1944 г. немцы абараняліся тут ад савецкага наступленьня, што стала прычынай вялікіх пажараў у вёсцы - згарэла 75 хатаў. Вёска хутка адбудавалася, але ўжо ў 50. гадах пачаўся працэс адплыву маладзёжы і з гэтага часу Новая Воля пастаянна зьменшаецца[5]. З 2012 г. у будынку былой школы дзейнічае Падляскі Анкалагічны Хоспіс[8].



Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads