From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Менск — 28 студзеня 2017, Менск) — беларускі эстрадны сьпявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006).
Аляксандар Ціхановіч | |||||||
Дата нараджэньня | 13 ліпеня 1952 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Менск | ||||||
Дата сьмерці | 28 студзеня 2017 | ||||||
Месца сьмерці | Менск | ||||||
Месца пахаваньня | |||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Месца вучобы | |||||||
Прафэсія | сьпявак | ||||||
Месца працы | |||||||
Інструмэнты | бас-гітара і голас[d] | ||||||
Супрацоўніцтва | Ядвіга Паплаўская | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Падчас вучобы ў Сувораўскай вайсковай вучэльні граў на тубе ў вайсковым духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазыцыі.
Скончыў Маладэчанскую музычную вучэльню, у 1982 годзе Беларускую кансэрваторыю. З 1971 году ў Беларускай філярмоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 году саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сымфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 году — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатру песьні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадусарскі цэнтар «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 году — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачаньне». Выступаў з Паплаўскай у складзе вакальна-эстраднага дуэту. Аўтар папулярных эстрадных песень.
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 году № 185 за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё нацыянальнай культуры, захаваньне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай нададзеныя званьні «Народны артыст Беларусі».
Самыя вядомыя песьні: «Белы сьнег» (музыка Эдуарда Ханка, слова Генадзя Бураўкіна), «Малиновка» (музыка Эдуарда Ханка, слова А. Папярэчнага), «Я у бабушки живу» (музыка Эдуарда Ханка, словы І. Шафэрана).
Аляксандар Ціхановіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.