вайсковы і дзяржаўны дзяяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Пятровіч Лапо (нар. 24 траўня 1963, в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці) — савецкі і беларускі вайсковец, памежнік.
Анатоль Пятровіч Лапо | |
старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі | |
---|---|
29 сьнежня 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандр Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Леанід Мальцаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 траўня 1963 г. Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (з 2016). Кавалер ордэна «За службу Радзіме» II ступені (7 сакавіка 2023 г.)[1].
У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава (Галіцына, Расея), у 2001 годзе — Акадэмію ФСБ Расійскай Фэдэрацыі.
У 1981—1992 гадах праходзіў службу Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесьніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесьніка каманданта — начальніка штаба пагранкамандатуры ў Батумскім пагранатрадзе.
У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе (Беларусь), пачынаў начальнікам пагранкамандатуры «Астравец», з 2004 года займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада.[2].
У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесьніка начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі, з 2014 года — намесьнік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту. У 2010 годзе атрымаў воінскае званьне генэрал-маёра.
29 сьнежня 2016 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].
У кастрычніку 2020 года атрымаў воінскае званьне генэрал-леўтэнант[4].
2 сьнежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. 20 сьнежня Лапо ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[8]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[9][10]. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія ды Украіна[11].
У 2023 годзе публічна зьняважыў беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» і назваў яго вывешваньне ўкраінскімі памежнікамі насупраць беларускага прапускнога пункту «абразай»[12].
Выхоўвае двух дачок[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.