асобы від абсалютызму, які ўзьнік у XIII стагодзьдзі ў Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Анге́льскі абсалюты́зм — асобы від абсалютызму, які ўзьнік у XIII стагодзьдзі ўва Ангельшчыне[1][2].
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Ангельскі абсалютызм меў свае асаблівасьці, дзякуючы чаму атрымаў у літаратуры назву «незавершанага». Незавершанасьць абсалютызму азначала захаваньне палітычных інстытутаў, уласьцівых саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Разам з моцнай каралеўскай уладай у Ангельшчыны працягваў існаваць парлямэнт[1][2].
Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя абвастрыліся супярэчнасьці паміж каралём і баронамі.
Сярод баронаў фармуецца апазыцыя пад кіраўніцтвам Сымона дэ Манфора. Апазыцыя выступала за абмежаваньне каралеўскае улады й кіраваньне караля сумесна з баронамі.
Сымон дэ Манфор зьяўляўся ініцыятарам стварэньня спэцыяльнага органа парлямэнта, у які ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў.
У 1295 годзе быў скліканы парлямэнт. Першапачаткова ўсе дэпутаты засядалі разам, затым кароль падзяліў іх на дзьве палаты[1].
З прычыны хуткіх тэмпаў разьвіцьця фэўдальных адносін зьявілася новае дваранства — джэнтры. Ува адрозьненьне ад старога дваранства новае дваранства выкарыстоўвала таварна-грашовыя адносіны для свайго ўзбагачэньня[1].
Зьвяз паміж джэнтры й буржуазіяй дазволіў парлямэнту й мясцоваму самакіраваньню захаваць сваё значэньне[3].
Аднак рэальная ўлада ў гэты пэрыяд засяродзілася ў рукох манарха, які ажыцьцяўляў яе праз падначаленыя непасрэдна яму органы выканаўчай і судовай улады. Сюды ўваходзілі Таемная рада у складзе лорда-канцлера, лорда-скарбніка, лорда-адмірала й іншых, які ажыцьцяўляў непасрэднае кіраваньне, і надзвычайныя судовыя органы — «Зорная палата» й Высокая камісія[3].
Склад: ня толькі прадстаўнікі саслоўя дваранства, але таксама тыя гараджане, якія купілі дваранскі тытул.
Незавершаны характар — асаблівасьць ангельскага абсалютызму. Незавершанасьць абсалютызму заключаецца ў тым, што працягваў дзейнічаць парлямэнт, які з фэўдальнага органа саслоўнага прадстаўніцтва ператвараецца ў антыфэўдальны орган[1][2].
Для ангельскага абсалютызму характэрны таксама й іншыя асаблівасьці[4]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.