Супэрпрэзыдэнцкая рэспубліка

форма дзяржаўнага кіраваньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Су́пэрпрэзыдэ́нцкая рэспу́бліка ці рэспу́бліка з манархі́чнымі элемэ́нтамі[a] (па-ангельску: superpresidency ці superpresidentialism) — форма дзяржаўнага кіраваньня, пры якой прынцып падзяленьня ўладаў дэкляруецца, але выконваецца толькі вонкавым чынам, на справе ж улада сканцэнтравана пераважна ў прэзыдэнта й падкантрольных яму адміністрацыйных інстытуцыяў. Зьяўляецца адной з формаў аўтарытарызму[1].

Хуткія факты Формы дзяржавы, Палітычныя рэжымы ...

Практычна адсутнічаюць канстытуцыйныя мэханізмы зрушэньня прэзыдэнта зь ягонае пасады. Няма характэрнай для «клясычнае» прэзыдэнцкае рэспублікі сыстэмы «стрымак і проціваг» у асобе «моцнага» парлямэнта й незалежнага суда[2]

Remove ads

Асаблівасьці

Часьцяком прэзыдэнт у супэрпрэзыдэнцкай Рэспубліцы ўзначальвае ўрад, будучы пры гэтым лідэрам кіруючай партыі (якая пры гэтым можа быць адзінай або карыстацца значнымі неканстытуцыйнымі перавагамі перад іншымі партыямі). Пры гэтым у супэрпрэзыдэнцкай рэспубліцы прадугледжваецца нацыянальнай канстытуцыяй[3]

«дыяпазон магчымага выкарыстаньня прэзыдэнтам яго надзвычайных паўнамоцтваў больш шырокі, чым у звычайнай прэзыдэнцкай рэспубліцы»:

канстытуцыйныя паўнамоцтвы прэзыдэнта прадугледжваюць выданьне ўказаў, якія маюць сілу закона, магчымасьць распускаць парлямэнт сваім рашэньнем, ссоўваць міністраў і кіраўнікоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэньняў і г. д. Усталяваньне ў краіне супэрпрэзыдэнцкай рэспублікі можа прыводзіць да замены пэрыядычнага абраньня новага кіраўніка дзяржавы ўсталяваньнем рэжыму «пажыцьцёвага прэзыдэнцтва» (рэфэрэндумам або галасаваньнем цалкам кантраляванага прэзыдэнтам парлямэнта) і / альбо фактычным прызначэньнем новага прэзыдэнта рашэньнем папярэдняга, з наступным фармальным сьцьвярджэньнем гэтага рашэньня на выбарах.

Remove ads

Тыпалёгія

У. Я. Чыркін У манаграфіі «Канстытуцыйнае права замежных краін» вылучае тры тыпы супэрпрэзыдэнцкіх рэспублік[4]:

  1. прэзыдэнцка-манакратычная рэспубліка — форма кіраваньня, пры якой прэзыдэнты ўзначальваюць адзіную дазволеную партыю, якая зьяўляецца носьбіткай афіцыйна абвешчанай абавязковай ідэалёгіі (Гана пры Кваме Нкруме, Гвінэя пры Ахмедзе Сяку Турэ, Заір пры Мабуту й інш.);
  2. прэзыдэнцка-мілітарная рэспубліка — форма кіраваньня, якая ўстанаўліваецца ў выніку ваеннага перавароту з абвяшчэньнем яго кіраўніка кіраўніком краіны;
  3. прэзыдэнцкая рэспубліка ў краінах з сацыялістычнай ідэалёгіяй (Ангола, Бэнін, Рэспубліка Конга, Мазамбік), дзе прэзыдэнт абіраецца вышэйшым органам адзінай у краіне кіруючай партыі, — дапаўняючы Ў. Я. Чыркіна, Казанскі палітоляг А. І. Зазнаеў прапануе называць гэты від прэзыдэнцка-партакратычнай рэспублікай[5].
Remove ads

Адмоўныя рысы

Адмоўнымі рысамі супэрпрэзыдэнцкай формы кіраваньня лічаць:

  • немагчымасьць усталяваньня дэмакратычнага ладу;
  • набліжэньне да манархіі;
  • вялікая залежнасьць усёй краіны ад аднаго чалавека;
  • не заўсёды справядлівая дзейнасьць усіх галін улады (у тым ліку судовай);
  • слабое партыйна-палітычнае разьвіцьцё;
  • магчымасьць злоўжываньня ўладай.

Заўвагі

  1. Таксама сустракаюцца вэрсіі: ультрапрэзыдэнцкая рэспубліка, звышпрэзыдэнцкая рэспубліка, «манархічная рэспубліка»

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads