Гібрыдны рэжым

зьмешаны тып палітычнага рэжыму, які ўзьнікае на аснове аўтарытарнага з прычыны незавершанага дэмакратычнага пераходу From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гібры́дны рэжы́мпалітычны рэжым, пры якім назіраецца заняпад дэмакратычных каштоўнасьцяў: слабая палітычная культура, малаактыўнасьць апазыцыі; пры ім дзяржава ня ёсьць аўтарытарнай, але пераход да дэмакратыі не завершаны[1][2]. Падобныя рэжымы ўстойлівыя й жывучыя.

Хуткія факты Формы дзяржавы, Палітычныя рэжымы ...

Гібрыдныя рэжымы спалучаюць у сабе аўтакратычныя рысы з дэмакратычнымі, гэта значыць у іх адначасова могуць праводзіцца палітычныя рэпрэсіі й легальная палітычная барацьба[2].

Remove ads

Прыкметы

Прыкметы гібрыднага рэжыму па Г. Аʼдонэлу, Ф. Шмітэру, Л. Дайманду й Т. Карозэрсу:

  • Наяўнасьць зьнешніх атрыбутаў дэмакратыі (выбары, шматпартыйнасьць, легальная апазыцыя);
  • Нізкая ступень прадстаўленасьці інтарэсаў грамадзян у працэсе прыняцьця палітычных рашэньняў (недзеяздольнасьць абʼяднаньняў грамадзян, да прыкладу прафсаюзаў, або іх падкантрольнасьць дзяржаве);
  • Нізкі ўзровень палітычнага ўдзелу насельніцтва;
  • Дэкляратыўнасьць палітычных правоў і свабод (фармальна ёсьць, фактычна абцяжараная рэалізацыя);
  • Нізкі ўзровень даверу грамадзян палітычным інстытутам.

Краінамі з гібрыднымі рэжымамі лічацца Вэнэсуэла, Эгіпет, Турэччына, Інданэзія, Туніс, Малайзія, Танзанія, Уганда, Мэксыка, Сэрбія, Расея, Іран, Казахстан, Азэрбайджан і Беларусь.

Remove ads

Гісторыя

Трэцяя хваля дэмакратызацыі прывяла да зьяўленьня гібрыдных рэжымаў, якія не зьяўляюцца ні цалкам дэмакратычнымі, ні цалкам аўтарытарнымі. Ні канцэпцыі неліберальнай дэмакратыі, ні канцэпцыі электаральнага аўтарытарызму не апісваюць гэтыя гібрыдныя рэжымы ў поўнай меры[3].

З канца халоднай вайны падобныя рэжымы сталі самымі часта сустракаемымі сярод недэмакратычных[4]. Заканчэньнем працэсу трансфармацыі аўтарытарных рэжымаў, калі адбываецца лібэралізацыя, зьяўляюцца абмежаваныя тым ці іншым чынам выбары, заўсёды меркавалася паўнавартасная лібэральная дэмакратыя, у той час як на практыцы ў асноўным гэты працэс заміраў «на паўдарозе»[5].

У дачыненьні да рэжымаў, якія раней называлі «пераходнымі». Ў 1980-х гадах стаў выкарыстоўвацца тэрмін «гібрыдны рэжым», які ўмацаваўся таму што, па словах Томаса Карозэрса[1],

…большасьць «пераходных краін» не зьяўляюцца ні цалкам дыктатарскімі, ні якія імкнуцца да дэмакратыі, а па вялікім рахунку іх нельга назваць і пераходнымі. Яны знаходзяцца ў палітычна стабільнай «шэрай зоне», перамены ў якой могуць не адбывацца дзесяцігодзьдзямі.

Такім чынам, ён заявіў, што неабходна разглядаць гібрыдныя рэжымы без здагадкі што яны ў канчатковым рахунку стануць дэмакратыямі. Гэтыя гібрыдныя рэжымы называлі паўаўтарырызмам або электаральным аўтарытарызмам[5].

Адным зь першых паняцьце «гібрыдны рэжым» выкарыстаў пры аналізе кадараўскай Вугоршчыны сацыёляг Элемэр Ханкіш[6].

Remove ads

Тыпалёгія

Thumb
Грамадзяне сьвету, якія жывуць пры розных палітычных рэжымах, паводле азначэньня Polity IV.[7]

Па словах прафэсара Ельскага ўнівэрсытэта Хуана Хасэ Лінца, сёньня існуе тры асноўных тыпу палітычных сыстэм: дэмакратыі, таталітарныя рэжымы й, разьмешчаныя паміж гэтымі двума, аўтарытарныя рэжымы з мноствам розных тэрмінаў, якія апісваюць канкрэтныя тыпы гібрыдных рэжымаў[8][1][9][10].

Навукоўцы звычайна называюць поўную дыктатуру альбо формай аўтарытарызму, альбо таталітарызмам у параўнаньні з «гібрыднай сыстэмай»[11][9][12]. Аўтарытарныя ўрады, якія праводзяць выбары, на думку многіх навукоўцаў, зьяўляюцца не гібрыдамі, а пасьпяховымі, добра інстытуцыяналізаванымі стабільнымі аўтарытарнымі рэжымамі[13][14]. Дэмакратычныя элемэнты могуць адначасова служыць аўтарытарным мэтам і спрыяць дэмакратызацыі[15]. Вылучаюць некалькі тыпаў гібрыднага рэжыму:

Больш інфармацыі Тып ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads