беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́ры Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964 году, Берасьцейская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці з 2020 году.
Валеры Вакульчык | |
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі | |
---|---|
3 верасьня 2020 — 29 кастрычніка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Андрэй Раўкоў |
Старшыня КДБ РБ | |
16 лістапада 2012 — 3 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Вадзім Зайцаў |
Наступнік: | Іван Тэртэль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1964 (60 гадоў) вёска Радастава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Бацька: | Павал Вакульчык |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Нарадзіўся ў вёсцы Радастава (Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць), дзе яго бацька Павал быў старшынёю калгасу[1].
Скончыў Харкаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах, у 1991—2008 — у органах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 году быў начальнікам апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, з кастрычніка 2011 году — старшыня Сьледчага камітэту.
16 лістапада 2012 году прызначаны кіраўніком КДБ РБ[2]. 3 верасьня 2020 прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі. 29 кастрычніка пераведзены на пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці[3]. 12 студзеня 2014 году ўзнагароджаны Ордэн Айчыны 3-й ступені «за ўзорнае выкананьне вайсовага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[4].
31 жніўня 2020 году Вакульчык быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[5].
2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.