From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́льтэр Грос (па-нямецку: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касэль — 25 красавіка 1945, Бэрлін) — палітычны дзяяч нацысцкае Нямеччыны.
Вальтэр Грос | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
21 кастрычніка 1904 |
Памёр: |
25 красавіка 1945 (40 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 году вывучаў мэдыцыну ў Гётынгенскім, Тубінгенскім і Мюнхэнскім унівэрсытэтах. Па сканчэньні навучаньня ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.
Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 году.
Да 1932 году працаваў асыстэнтам у шпіталі Браўншвайгу. Пасьля ўступіў у нацысцкую мэдыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамэнту аховы здароўя НСРПН.
У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у траўні 1934 году перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[2]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схемаў «этнічнага паляпшэньня».
У 1936 годзе стаў чальцом Райхстагу.
Грос быў антысэмітам і заклікаў да вынішчэньня жыдоў паводле «Канчатковага разьвязаньня (Endlösung)». Напісаў некалькі кнігаў на тэму «жыдоўскага пытаньня».
З уваходам у Бэрлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакуманты і зьдзейсьніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам зьнішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 чальцоў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.