беларускі радыёфізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянці́н Уладзі́меравіч Мураўё́ў (1938, Мішнева, Новасакольніцкі раён, Пскоўская вобласьць, цяпер Расея) — беларускі радыёфізык.
Валянцін Мураўёў | |
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1938 (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Мішнева, Новасакольніцкі раён, Пскоўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР |
Месца вучобы | Ленінградзкая вышэйшая інжынэрная марская вучэльня (1960), Кіеўскі політэхнічны інстытут (асьпірантура) |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, навуковец |
Навуковая сфэра | радыёфізыка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1965 году) |
Вядомы як | распрацоўнік кароткіх дыёдаў зь нітрыду галю |
Навуковая ступень | доктар навук (1977) |
Узнагароды | |
Доктар тэхнічных навук (1977), прафэсар (1978), заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі Беларусі (1988), сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989) і кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені (1998). Аўтар звыш 250 навуковых працаў, у тым ліку 35 вынаходак і 13 патэнтаў. Правёў навуковыя дасьледаваньні ў галіне генэраваньня і ўзмацненьня электрамагнітных ваганьняў звышвысокіх (ЗВЧ) і вельмі высокіх частасьцяў. Прапанаваў новыя спосабы павышэньня ўстойлівасьці частасьці і разьліку ЗВЧ аўтагенэратара, сынхранізаваных генэратараў і ўзмацняльніка на паўправадніковых прыборах з улікам уласьцівасьцяў дзейнага складніка[1]. Дзеля гэтага распрацаваў тэарэтычныя асновы працы кароткіх дыёдаў зь нітрыду галю[2]. Таксама распрацаваў звышвысокачастасьцевыя генэратары і ўзмацняльнікі ў дыяпазоне ад 4 да 100 гігагэрц[3].
У 1960 годзе скончыў Ленінградзкую вышэйшую інжынэрную марскую вучэльню (Расейская СФСР) па спэцыяльнасьці «радыётэхніка». Пазьней скончыў асьпірантуру ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце (Украінская ССР)[4]. У 1965 годзе ўладкаваўся старэйшым выкладнікам у Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ), дзе ў 1966 годзе заняў пасаду дацэнта. У 1975—1979 гадох быў дэканам канструктарска-тэхналягічнага факультэту МРТІ. У 1977 годзе атрымаў навуковую ступеню доктара тэхнічных навук, а ў 1978-м — навуковую годнасьць прафэсара. У 1979—2004 гадох займаў пасаду прарэктара ў навуковай працы МРТІ, які ў 1993 годзе перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). У 1988 годзе атрымаў ганаровую годнасьць «Заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР», а ў 1989-м стаў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1998 годзе быў узнагароджаны ордэнам Айчыны 3-й ступені[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.