From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Сьвіслачы — сымбаль места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Герб Сьвіслачы | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 14 чэрвеня 2007 |
Начэльле | адсутнічае |
Прылбіца | адсутнічае |
Карона | адсутнічае |
Тарча |
|
Пахолак | адсутнічае |
Ордэн | адсутнічае |
Дэвіз | адсутнічае |
Выкарыстаньне | на дзяржаўных будынках у месьце Сьвіслач |
Аўтар гербу | Віктар Ляхар |
Герб уяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр зь срэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі залатога колеру зь срэбранымі калюмнамі[1].
Значэньне гербу места Сьвіслачы зыходзіла ад мясцовых уладаў, але было істотна дапрацавана з улікам патрабаваньняў геральдыкі. Залаты зубр зь срэбранымі капытамі і рагамі сымбалізуе прыроднае багацьце. Будынак Сьвіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы гербу, быў узьведзены ў 1827 годзе, у ім разьмясьцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.