Горадня
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́радня — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2020 год — 356 900 чалавек[2]. Знаходзіцца за 300 км ад Менску. Вузел чыгунак на Вільню, Масты і Беласток, аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду і Ваўкавыск. Рачны порт, аэрапорт.
- Запыт «Гародня» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Гародня (неадназначнасьць)».
Горадня лац. Horadnia | |||||
Віды Горадні | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1127 | ||||
Магдэбурскае права: | 1496 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Андрэй Хмель | ||||
Плошча: | 143,74 км² [1] | ||||
Вышыня: | 90—147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 356 900 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2482,96 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 15 2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 230000—230030, 231700[3] | ||||
СААТА: | 4401000000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°40′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. | ||||
± Горадня Горадня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Горадня — даўняе магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну. Мела неафіцыйны статус другой (пасьля Вільні) сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай. Другая сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі (пасьля Менску)[4]. У наш час найбагацейшае на гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі[5]. Тут захаваліся Стары і Новы замкі, Калоская царква, комплексы манастыра базылянак з царквой Раства Багародзіцы, езуіцкага калегіюму з касьцёлам Сьвятога Францішка Ксавэрыя, кляштараў бэрнардынаў з касьцёлам Адшуканьня Сьвятога Крыжа, брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і францішканаў з касьцёлам Маці Божай Анёльскай, касьцёл Сьвятога Духа, кляштарныя карпусы дамініканаў і кармэлітаў, капліца ў Аўгустоўку, Лютэранская кірха, Харальная сынагога, палацы Валіцкіх, Максімовічаў, Масальскіх, Сапегаў (Батораўка і на Падоле), Храптовічаў і Чацьвярцінскіх, сядзібы Панямунь і Станіславова, фрагмэнты ансаблю Гарадніцы (Дом віцэ-адміністратара, Дом майстра, Крывая афіцына, Лямус, тэатар Антонія Тызэнгаўза ды іншыя), дамы-музэі Элізы Ажэшкі і Максіма Багдановіча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся дамініканскі і кармэліцкі касьцёлы, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама меская ратуша, Фара Вітаўта, комплекс кляштару бэрнардынак з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацы Агінскіх і Радзівілаў, частка забудовы ансаблю Гарадніцы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.