эстонская палітыкіня From Wikipedia, the free encyclopedia
Кая Калас (па-эстонску: Kaja Kallas; нарадзіўся 18 чэрвеня 1977 году) — эстонская палітыкіня і прэм’ер-міністарка Эстоніі з 26 студзеня 2021 году. Яна была лідэркай Партыі рэформаў Эстоніі з 2018 году і сябрам Рыйгікогу з 2019 году і раней з 2011 па 2014 гады. Калас працавала дэпутаткай Эўрапейскага парлямэнту з 2014 па 2018 гады, прадстаўляючы альянс лібэралаў і дэмакратаў Эўропы. Перад абраньнем у парлямэнт працавала адвакаткай, спэцыялізуючыся на эўрапейскім і эстонскім законе аб канкурэнцыі.
Кая Калас | |
1 ліпеня 2014 — 5 верасьня 2018 | |
Наступнік | Ігар Гразін[d] |
27 сакавіка 2011 — 14 лістапада 2011 | |
Наступнік | Тэр’е Трэй[d] |
2 ліпеня 2012 — 18 чэрвеня 2014 | |
Наступнік | Калеў Калемэтс[d] |
4 красавіка 2019 — 26 студзеня 2021 | |
Наступнік | Timo Suslov[d] |
26 студзеня 2021 — 22 ліпеня 2024 | |
Папярэднік | Юры Ратас[d] |
Наступнік | Крыстэн Міхал[d] |
з 1 сьнежня 2024 | |
Папярэднік | Жузэп Барэль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
18 чэрвеня 1977[1] (47 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Арва Халік[d] |
Бацька: | Сійм Калас[d] |
Маці: | Крысьці Калас[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзілся ў Таліне 18 чэрвеня 1977 году ў сям’і Сійма Каласа, які сам у свой час займаў пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі, а потым працаваў камісарам Эўрапейскай камісіі[4]. Маці Каі ў дзяцінстве перажыла дэпартацыю ў Сібір, дзе была вымушана жыць амаль 10 гадоў[5]. Прадзедам Каі быў Эдуард Алвэр, адзін з заснавальнікаў Эстоніі 24 лютага 1918 году, і першым начальнікам эстонскай паліцыі з 1918 году па 24 траўня 1919 году[5]. Згодна зь сямейным радаводам Калас мае таксама латвійскі і нямецкія карані праз бацьку[6][7].
Кая скончыла Тартускі ўнівэрсытэт у 1999 годзе, атрымаўшы ступень бакаляўра. Жыла ў Францыі і Фінляндыі падчас стажыровак па эўрапейскім заканадаўстве[8]. З 2007 году навучалася ў Эстонскай бізнэс-школе, атрымаўшы ступень выканаўчай магістаркі дзелавога адміністраваньня ў галіне эканомікі ў 2010 годзе[9]. У тым жа годзе далучылася да Партыі рэформаў Эстоніі. У 2011 годзе балятавалася ад партыі ў эстонскі парлямэнт, дзе па абраньні ачольвала камітэт па эканамічных справах з 2011 па 2014 гады. У наступным працавала ў Эўрапейскім парлямэнце, а затым зноўку вярнулася ў Эстонію, дзе з пачатку 2021 году ачольвае ўрад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.