першая дама Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́я Геле́на Качы́нская (Мацке́віч) (па-польску: Maria Helena Kaczyńska; 21 жніўня 1942[2][3], лясьніцтва Махава[4][5] каля Кабыльніку (цяпер Мядзельскі раён) — 10 красавіка 2010, каля Смаленску) — польская эканамістка і грамадзкая дзяячка, жонка 8-га прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага.
Марыя Качынская | |||||||
Maria Kaczyńska | |||||||
Афіцыйны партрэт Марыі Качынскай | |||||||
Імя пры нараджэньні | Марыя Мацкевіч | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Род дзейнасьці | эканамістка і грамадзкая дзяячка, жонка 8-га прэзыдэнта Польшчы | ||||||
Дата нараджэньня | 21 жніўня 1942 | ||||||
Месца нараджэньня | лясьн. Махава ля Кабыльніку, абласны камісарыят Вялейка, Генэральная акруга Беларусь | ||||||
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010 | ||||||
Месца сьмерці | Смаленская вобласьць, Расея | ||||||
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам[1] | ||||||
Месца пахаваньня | |||||||
Месца вучобы | |||||||
Занятак | эканамістка | ||||||
Навуковая сфэра | эканаміст[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Дзеці | Марта Качынская[d] | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Нарадзілася 21 жніўня 1942 на акупаванай фашыстоўскай Нямеччынай Віленшчыне (цяпер Мядзельскі раён Беларусі) ў сям’і Часлава і Лідыі Мацкевічаў. Бацька Часлаў Мацкевіч (1910—1976) — лясьнічы, маці Лідыя Мацкевіч (у дзявоцтве Пішчака) (1916—2004) — настаўніца, ураджэнка Петраграду.
Пасьля заканчэньня вайны пераехала ў ПНР. Жыла ў лесьнічоўцы Нова Брда на Кашубах, пазьней пераехала з бацькамі ў Рабку на поўдні Польшчы, дзе атрымала першую школьную адукацыю. Потым пераехала ў Сопат, дзе атрымала адукацыю ў сфэры эканомікі транспарту і зьнешняга гандлю. Па завершаньні навучаньня (1966) працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, дзе пазнаёмілася з будучым мужам Лехам Качынскім. У 1978 годзе Марыя і Лех ажаніліся, а ў 1980 годзе — у іх нарадзілася дачка Марта.
З 2005 году выконвала актыўную ролю перадусім у дабрачыннай дзейнасьці. Прадстаўляла Польшчу на форуме ЮНІСЭФ, працавала на карысьць Цэнтру здароўя дзіцяці. У 2009 годзе ўдзельнічала ў Кангрэсе польскіх жанчын.[6]
Валодала ангельскай, гішпанскай і расейскай мовамі. У 2008 годзе ў яе гонар назвалі адмену цюльпана [7][8].
Загінула разам з мужам у авіякатастрофе пад Смаленскам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.