From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары-Катрын д’Ануа (па-француску: Marie-Catherine d'Aulnoy; 1651, Барнэвіль-ля-Бэртран, Нармандыя, Францыя — 14 студзеня 1705, Парыж, Францыя) — француская арыстакратка, баранэса, пісьменьніца, казачніца, аўтарка вядомых казак "Златавалоска" і "Прынц Маркасэн"[1].
Мары-Катрын д’Ануа | |
Marie-Catherine d'Aulnoy | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мары-Катрын Лё Жумэль дэ Барнэвіль, баранэса д'Ануа (Marie-Catherine Le Jumel de Barneville, baronne d’Aulnoy) |
Нарадзілася | 1651 Барнэвіль-ля-Бэртран, Нармандыя, Францыя |
Памерла | 14 студзеня 1705 Парыж |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца, казачніца |
Гады творчасьці | 1690-1705 |
Кірунак | Прэцыёзная літаратура |
Жанр | Казка |
Мова | Француская |
Дэбют | 1690 |
Значныя творы | «Златавалоска» (1697), «Прынц Маркасэн» (1698) |
Мары-Кэтрын Лё Жумель дэ Барнэвіль належыць да нарманскай дробнай шляхты. Ейны бацька, саюзнік вялікіх сем’яў Нармандыі, доўгі час служыў у арміі Люі XIV і залічваў да сваіх сваякоў слынны род д’Эстутэвіляў[2].
Як было прынята ў той час, ейная сям’я арганізавала шлюб, і 8 сакавіка 1666 году, ва ўзросьце 15 або 16 гадоў, яна выйшла замуж за Франсуа дэ Ля Мота[3]. Больш чым на дваццаць гадоў старэйшы за яе, муж меў рэпутацыю п’яніцы і гулёны, збаёдаў большую частку іх ўласнасьці і пасагу жонкі. Ад яго ў баранэсы было чацвёра дзяцей[4].
Праз тры гады, у 1669 годзе, вырашыўшы пазбавіцца ад ненавіснага мужа Мары-Катрын, ейная маці і два суўдзельнікі скарысталіся падазрэньнем у растраце мужа баранэсы і адкрыта абвінавацілі яго ў абражаньні маястату, злачынстве, якое каралася сьмяротным пакараньнем у той час[5].
Але паводле пастановы суду барон быў вызвалены, а так званыя «сябры» ягонай жонкі былі прысуджаныя да абезгалоўліваньня за паклёп. Мадам д’Ануа выратавалі толькі неверагодныя абставіны — яна змагла ўцячы па таемнай лесьвіцы і схавацца пад катафалкам у бажніцы[6].
Цягам пятнаццаці гадоў мадам д’Ануа знаходзілася ў вымушанай эміграцыі ў Эўропе[7]. У 1675 годзе жыла ў Ангельшчыне; у Францыю яна змагла вярнуцца толькі праз 10 гадоў, дзякуючы памілаваньню Люі XIV для прыдворных асобаў.
У 1690 годзе мадам д’Ануа адкрыла ўласны літаратурна-палітычны салён у Парыжы (салён знаходзіўся пад падазрэньнем у паліцыі як магчымае гняздо шпіянажу), а таксама наведвала знакаміты літаратурны салён маркізы дэ Лямбэр[8].
Сярод твораў баранэсы д’Ануа пабожныя развагі (Sentiments d'une Ame penitente і Le Retour d'une Ame à Dieu), гістарычныя раманы (Histoire d'Hippolyte, comte de Duglas, 1690; Histoire de Jean de Bourbon, Prince de Carency, 1692; Le Comte de Warwick , 1703), дзёньнікі з падарожжаў па Гішпаніі: Memoires de la cour d'Espagne, Relation du voyage d'Espagne (1691) і England: Mémoires de la cour d'Angleterre (1695). Гішпанскія рэпартажы сталі фактычнай крыніцай для Віктора Юго пры напісаньні драмы «Ruy Blas»[11].
Аднак найбольшую вядомасьць і прызнаньне прынеслі баранэсе казкі, першапачаткова нават больш папулярныя, чым тагачасны зборнік казак Шарля Пэро[12]. Першапачаткова казкі чыталі і камэнтавалі ў салёнах. Баранеса д’Альнуа напісала 24 казкі, якія зьявіліся ў двух чатырохтомных зборніках «Les Contes des Fées» (1697) i «Contes Nouveaux ou Les Fées à la Mode» (1698)[13] .
Сярод літаратурных каштоўнасьцяў казак Мары-Катрын д’Ануа гісторыкі літаратуры згадваюць, між іншым, паэтычнасьць, арыгінальнасць формы і тонка падкрэсьленае маральнае пасланьне[14].
Ейную літаратурную творчасьць часта параўноўваюць з творчасьцю Жана дэ Ляфантэна за завуаляваную крытыку двара і францускага грамадзтва 17 стагодзьдзя[15].
Яна лічыцца папярэдніцай жанру літаратурнай казкі[16].
Gracieuse et Percinet;
La Belle aux cheveux d'or;
L'Oiseau bleu;
Le Prince Lutin;
La Princesse Printanière;
La Princesse Rosette;
Le Rameau d'or;
L'Oranger et l'Abeille;
La Bonne Petite Souris;
Don Gabriel Ponce de Léon, nouvelle espagnole;
Le Mouton;
Finette Cendron;
Fortunée;
Babiole;
Don Fernand de Tolède, nouvelle espagnole;
Le Nain jaune;
Serpentin vert.
La Princesse Carpillon;
La Grenouille bienfaisante;
La Biche au bois;
Le Nouveau Gentilhomme bourgeois, nouvelle;
La Chatte blanche; Belle-Belle ou le Chevalier Fortuné;
Le Nouveau Gentilhomme bourgeois (працяг);
Le Pigeon et la Colombe;
La Princesse Belle-Etoile et le prince Chéri;
Le Nouveau Gentilhomme bourgeois (працяг);
Le Prince Marcassin;
Le Dauphin.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.