расейская праваабаронца, журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Натальля Хусаінаўна Эстэмірава (28 лютага 1958, Саратаўская вобласьць — 15 ліпеня 2009, Газі-Юрт, Інгушэтыя) — расейская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Грозным. Скрадзена каля свайго дому ў Грозным і забіта. Яе сьмерць выклікала грамадзкі й міжнародны рэзананс.
У 2004 намінавалася на прэмію Сахарава, адзначана 13 студзеня 2005 мэдалём імя Робэрта Шумана.[1] Ляўрэатка прэміі ім. Анны Паліткоўскай у 2007 годзе. За сваю дзейнасьць шмат разоў крытыкавалася прарасейскім чачэнскім кіраўніцтвам.
Згодна інфармацыі Human Rights Watch Эстэміраву выкралі 15 ліпеня 2009 каля яе дому ў Грозным прыкладна а 08:30. Яе калегі праваабаронцы ўзьнялі трывогу, калі яна не прыйшла на заплянаваную сустрэчу. Былі апытаныя суседзі.[2] Па дадзеным калег «Два сьведкі бачылі з гаўбца, як на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе Натальля пражывае, яе запхалі ў белы аўто маркі ВАЗ, яна пасьпела пракрычаць, што яе выкрадаюць».[2]
Як паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту пракуратуры Расеі, цела кабеты з кулявымі раненьнямі ў галаву і грудзі было знойдзена а 16:30 (па дадзеным МУС Інгушэтыі — а 17:20) па маскоўскаму часу ў лесапалосцы за 100 мэтраў ад фэдэральнай аўтадарогі «Каўказ» каля сяла Газі-Юрт Назранаўскага раёну Інгушэтыі. У яе торбе знайшлі пашпарт, пасьведчаньне сябры экспэртнай рады апарату ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ па Чачэнскай рэспубліцы і мандат грамадзкага назіральніка камісіі па грамадзкаму кантролю ў месцах прымусовага ўтрыманьня на імя Натальлі Эстэміравай.[3]
Рамзан Кадыраў у інтэрвію расейскай службе радыё Свабода назваў Эстэміраву «Жанчынай бяз гонару, годнасьці і сумленьня».[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.