каралеўства эўкарыётных арганізмаў, якія не адносяцца да жывёлаў, расьлінаў і грыбоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратысты (па-лацінску: Protista) — царства эўкарыятычных мікраарганізмаў. Гістарычна склалася так, што найпростыя ставіліся да царства пратыстаў, якая ўключае ў сябе галоўным чынам аднавузавыя арганізмы, якія не ўпісваюцца ў іншыя царствы, але гэтая група зьяўляецца спрэчнай у сучаснай таксанаміі[1]. Замест гэтага, яны разглядаюцца як свабодная групоўка 30 альбо 40 разрозьненых тыпаў з рознымі камбінацыямі трафічных рэжымаў, мэханізмаў рухомасьці, вузавых абалонак й жыцьцёвых цыкляў[2]. Пратысты ня маюць шмат агульнага, акрамя адносна простай арганізацыі[3], яны могуць быць аднавузавымі ці шматвузавымі без спэцыялізаванай тканкі. Гэтая простая вузавая арганізацыя адрозьнівае ад іншых найпростых эўкарыётаў, як то грыбы, жывёлы й расьліны.
Пратысты | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Пратысты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Protista | |
Тэрмін «пратысты» ўпершыню быў выкарыстаны Эрнстам Гэкелем у 1866 годзе. Яны традыцыйна падпадзяляюцца на некалькі групаў у залежнасьці ад падабенства з вышэйшымі царствамі: аднаклеткавыя пратазоа, пратафіта (у асноўным аднаклеткавыя водарасьці), а таксама сьлізавікі й оаміцэты. Гэты традыцыйны падзел, у значнай ступені заснаваны на павярхоўных агульнасьцях, быў заменены на клясыфікацыю, заснаваную на філягенэтыцы (эвалюцыйнага сваяцтва паміж арганізмамі). Тым ня менш, старыя тэрміны ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца ў якасьці неафіцыйнай назвы для апісаньня марфалёгіі й экалёгіі розных найпростых.
Пратысты здольны жыць практычна ў любым асяродзьдзі, якое зьмяшчае ваду. Многія найпростыя, як то водарасьці, здольны да фотасынтэзу й маюць жыцьцёва важнае значэньне першасных вытворцаў у экасыстэмах, асабліва ў акіяне як частка плянктону. Іншыя найпростыя, як то кінэтаплястыды й апікомплексы, нясуць адказнасьць за шэраг сур’ёзных захворваньняў чалавека, як то малярыя й сонная хвароба.
Першы падзел найпростых арганізмаў ад іншых быў зроблены ў 1830-х гадох, калі нямецкі біёляг Георг Аўгуст Гольдфус увёў слова пратазоа для абазначэньня такіх арганізмаў, як інфузорыі й каралы[3]. Гэтая група была пашырана ў 1845 годзе, каб уключыць усе «аднавузавых жывёлаў», як то фарамініфэры й амёбы. Фармальная таксанамічная катэгорыя «пратысты» ўпершыню была прапанавана ў пачатку 1860-х гадоў Джонам Хогам, які сьцьвярджаў, што найпростыя павінны ўключаць у сябе тое, што ён бачыў, як прымітыўныя аднавузавыя формы расьлін і жывёл. Ён вызначыў пратыстаў як «чацьвёртае царства прыроды», у дадатак да традыцыйных тагачасных царстваў расьлін, жывёл і мінэралаў. Царства мінэралаў пазьней было выдалена з таксанаміі Эрнстам Гэкелем, які пакінуў толькі цартсва расьлін, жывёл і найпростых, як «царства прымітыўных формаў»[4].
Гэрбэрт Коўплэнд наноў вярнуў таксон Хога амаль праз стагодзьдзе, сьцьвярджаючы, што слова «пратысты» літаральна азначае «першае створанае жыцьцё». Коўплэнд заўважаў, што тэрмін Гэкеля ўключаў некаторых мікробаў, як то бактэрыі. Тэрмін, які быў высунуты Коўплэндам іх не ўключаў, але ў ягоны панятак уваходзілі ядзерныя эўкарыёты, як то дыатамавыя й зялёныя водарасьці й грыбы[5]. Гэтая клясыфікацыя была асновай для наступнага вызначэньня грыбоў, жывёл, расьлін і пратыстаў, як чатырох царстваў жыцьця[6]. Ад царства пратыстаў пазьней былі аддзелены пракарыёты ў асобнае царства, пакідаючы найпростых як групу эўкарыятычных мікраарганізмаў[7]. Гэтыя пяць царстваў засталіся прынятай у клясыфікацыі, пакуль разьвіцьцё малекулярнай філагенэтыкі ў канцы XX стагодзьдзя, калі стала відавочна, што ні найпростых, ні групы з пятага царства не былі асобнымі групамі роднасных арганізмаў[8].
У цяперашні час тэрмін «пратысты» выкарыстоўваецца для абазначэньня аднавузавых эукарыётаў, якія існуюць як незалежныя вузы, альбо калі яны сустракаюцца ў калёніях, і не паказваюць дыфэрэнцыяцыі ў тканцы[9]. Тэрмін найпростых выкарыстоўваецца для абазначэньня відаў гетэратрофных пратыстаў, якія не ўтвараюць тканкі. Гэтыя тэрміны не выкарыстоўваюцца ў сучаснай таксанаміі, і захоўваюцца толькі як зручны спосаб для абазначэньня гэтых арганізмаў.
Сыстэматыка найпростых і да гэтага часу зьмяняецца. Новыя клясыфікацыі спрабуюць прадставіць монафілетычныя групы, заснаваныя на ультраструктуры, біяхіміі й генэтыцы. У цяперашні час сыстэмы клясыфікацыі часьцяком не падзеляюцца на царствы, але замест гэтака апэруюць групамі пратыстаў як асобнымі лініямі эўкарыётаў. Так, напрыклад, апошнія схемы не ўжываюць фармальных рангаў, як то тып, кляса й г. д., а замест гэтага фармуюць сьпісы арганізмаў у герархічным шэрагу. Гэта зроблена для таго, каб зрабіць клясыфікацыю больш устойлівай у доўгатэрміновай пэрспэктыве й лягчэйшай да абнаўленьня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.