польска-беларускі паэт, этнограф, фальклярыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Апалінар Замбржыцкі (па-польску: Stanisław Apolinary Zambrzycki; 1823 ці 1824; в. Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1 кастрычніка 1907, Вязынка) — польска-беларускі паэт, этнограф, фальклярыст.
Станіслаў Апалінар Замбржыцкі | |
па-польску: Stanisław Apolinary Zambrzycki | |
Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1824 Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь |
Памёр | 1 кастрычніка 1907 Вязынка |
Род | Замбжыцкія |
Бацькі | Валенці Замбжыцкі Юзэфа Ясенская |
Жонка | Алімпія Чэкатоўская |
Дзеці | Юзэф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861-1948), Марыя Замбжыцкая |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | фальклярыст, этнограф, пісьменьнік |
Значныя творы | Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka), Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach), Карты (Karty) |
Станіслаў Замбржыцкі паходзіла са знакамітага роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне й на тэрыторыі сёньняшняй Летувы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка.
Бацька Станіслава Валенці, сын аршанскага судзьдзі Юзэфа, каля 1870 г. пакінуў родную Магілёўскую губэрню й у некалькіх кілямэтрах ад вытоку Вязынкі — прытока Ўдранкі, купіў два маёнткі: Вязынку з фальваркам Майхроўшчына й Гурновічы зь вёскай Сяледчыкі. Мясцовасьць была ўзгорыстая й даволі заросшая лесам, землі гліністыя. У Вязынцы ён збудаваў сядзібу[1]. На правым беразе ракі насупраць броду на тэрасе вышэй месца, якое затаплівала падчас вясеньніх разьліваў, адвёў тэрыторыю пад могілкі, якія абслугоўвалі тры бліжэйшыя вёскі; на левым беразе ён пабудаваў маленькую уніяцкую царкву, асьвечаную ў гонар сьв. Ежы (Юрыя)[2]. На храмавае сьвята 23 красавіка, сяляне прыходзілі здалёк. І магілы, і каплічку было відаць з вокнаў дому. Пахаваньні адпраўлялі на месцы. Да дня пахаваньня цела знаходзілася ў царкве, дзе звычайна сьпявалі пахвалы памерламу. У галоўныя сьвяты сьв. імшу праводзіў уніяцкі ксёндз з Заслаўя, дзе адбываліся хрысьціны й вясельлі. Пан Валенці сябраваў з Гаўдэнціем Канстантынам Вільчыньскім[3].
Бацькамі Станіслава быў Валенці Замбжыцкі (памёр у 1831 годзе) й Юзэфа Ясенская, якія памёрлі, калі Станіслаў быў яшчэ падлеткам. Ажаніўся Станіслаў Замбржыцкі з Алімпіяй Чэкатоўскай, якая потым тсане хронай маці Янку Купалу. У 1877—1880 гг. быў арыштаваны расейскімі ўладамі. Вызваліць яго змагла жонка Алімпія з умовай, што два іх сыны пойдуць у кадэты[4]. Займаўся краязнаўствам, фальклёрам. Пісаў гістарычныя й сатырычныя творы на польскай і беларускай мовах. Паколькі быў інвалідам (была часткова паралізавана левая рука й нага), здаваў свой фальварак у арэнду. Пад уражаньнем ад дасьледаваньняў Адама Ганорыя Кіркора й Яўстахія Тышкевіча, ён асабліва цікавіўся курганамі. Замбржыцкі захапляўся вывучэньнем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[5].
Станіслаў Замбржыцкі пісаў па-польску й па-беларуску сатырычныя вершы ў алегарычна-эзопавым стылі з нейкіх выпадкаў — Гутарка Сталука, Малітва, Каляда, а таксама Суд Ката ў Вайтэлях, у якіх былі зашыфраваныя тонкія намёкі на ўладальнікаў суседніх маёнткаў, на прасьледаваньні палякаў на тэрыторыі, якую заняла Расейская імпэрыя, і крывавыя рэпрэсыі супраць беларусаў пасьля забароны уніяцкай царквы[6]. У Карце-легендзе ён прадстаўляе постаць пілігрыма, чалавека несагнутага, які хоча лепш весьці бадзячае жыцьцё, чым зьмяніць веру[7].
Быў жанаты на Алімпіі Чэкатоўскай, якая была хроснай маці Янкі Купалы. Унучкай Станіслава й Алімпіі была Алімпія Сьвяневіч, вядомая этнографка, дасьледніца творчасьці Адама Міцкевіча[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.