Генадзь Каханоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гена́дзь Кахано́ўскі (8 студзеня 1936, в. Дамашы, Маладэчанскі павет, Польшча, цяпер Маладэчанскі раён — 10 студзеня 1994, Маладэчна) — беларускі гісторык, археоляг, фальклярыст, літаратуразнавец, краязнавец, які ўсё жыцьцё прысьвяціў роднаму Маладэчанскаму краю.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 студзеня 1936 году ў Дамашах каля Маладэчна. Юначыя гады правёў у Маскве, дзе ачольваў беларускае студэнцкае зямляцтва, сустракаўся там з Уладзімерам Дубоўкам і Міколам Улашчыкам. Там у 1963 годзе скончыў Маскоўскі пэдагагічны інстытут.
Па заканчэньні вучобы вярнуўся ў Маладэчна, дзе з 1964 году працаваў ў абласным краязнаўчым музэі, дзе стварыў экспазыцыю, за якую яго абвінавацілі ў нацыяналізьме. У 1969 годзе атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка-патрыёта шкоднай для камуністычнага выхаваньня савецкіх людзей. Звольненага Каханоўскага аднавілі на працы, дзякуючы заступніцтву Максіма Танка і Янкі Брыля, але нападкі на вучонага не спыняліся. Нягледзячы на перашкоды з боку камуністычных улад, стаў спачатку намесьнікам, а потым і дырэктарам Менскага абласнога краязнаўчага музэю ў Маладэчне. З 1981 году Генадзь Каханоўскі стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, з 1991 году старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны.
У 1989 годзе спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём[2]. У 1992 годзе абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народу. Напісаў і выдаў шэраг кніг па фальклярыстыцы і археалёгіі, дасьледаваньні, прысьвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору, Максіму Багдановічу. Вывучаў муры Койданаўскага кальвінскага збору[3].
Дасьледаваў гісторыю археалёгіі, музэйнай справы, краязнаўства, пытаньні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псэўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Яна Баршчэўскага, Адама Гурыновіча, Фэлікса Тапчэўскага, Міхася Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вялейка» (1974), «Маладэчна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладэчаншчыне.
Памёр 10 студзеня 1994 году ў Маладэчне ва ўзросьце 58 гадоў.
Remove ads
Працы
- Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984;
- Археалёгія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984;
- Повязь часоў. Мн., 1985;
- Беларуская фалькларыстыка: Эпоха фэадалізму. Мн., 1989 (разам з Л. Малаш, К. Цьвіркам);
- Прадвесьне навукі. Мн., 1990;
- Руплівец нашай старасьветчыны: Яўстах Тышкевіч. Мн., 1991 (разам з А. Каханоўскім);
- А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю…: 3 біяграфіі М. Багдановіча. Мн., 1991;
- Мемуарная літаратура і краязнаўства //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250).
- «Вытокі музэйнай справы на Беларусі» — Беларускі Гістарычны Часопіс №2-1994 с.79-86
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads