украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Кіры́лавіч Віньнічэ́нка (па-ўкраінску: Володимир Кирилович Винниченко; 28 ліпеня 1880, Лізаветград, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 6 сакавіка 1951, Мужэн, Праванс-Альпы-Лазурны бераг, Францыя) — украінскі грамадзка-палітычны дзеяч, празаік, драматург і мастак.
Уладзімер Віньнічэнка | |
15 (28) чэрвеня 1917 — 11 (24) студзеня 1918 | |
14 сьнежня 1918 — 13 лютага 1919 | |
15 чэрвеня 1917 — 31 ліпеня (13 жніўня) 1917 | |
Наступнік | Дмытро Дарашэнка[d] |
9 студзеня 1918 — 17 (30) студзеня 1918 | |
Наступнік | Усевалад Галубовіч[d] |
19 жніўня (1 верасьня) 1917 — 9 студзеня 1918 | |
Папярэднік | Дмытро Дарашэнка[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 (28) ліпеня 1880[1] |
Памёр: |
6 сакавіка 1951[2] (70 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Rozaliia Vynnychenko[d] |
Адукацыя: | |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня школы і пасьпяховай здачы іспытаў паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. У 1902 годзе стаў сябрам Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй прапагандысцкай працай сярод сялянства і працоўных. У 1903 годзе быў арыштаваны і выключаны з унівэрсытэту, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасьля чаго жыў у эміграцыі. У 1914 годзе вярнуўся ў Расейскую імпэрыю і пад чужым імем жыў у Маскве да 1917 году.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і зьвяржэньня царызму быў абраны намесьнікам старшыні Ўкраінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генэральнага сакратарыяту Ўкраінскай Народнай Рэспублікі — органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 году ў сваім чацьвёртым унівэрсале Рада абвясьціла поўную незалежнасьць Украіны. 30 студзеня 1918 году ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінэтам.
У пэрыяд Гетманату ён стаяў у апазыцыі да гетмана Паўла Скарападзкага. Пасьля яго зьвяржэньня, з 14 сьнежня 1918 году быў старшынёй Дырэкторыі УНР. Захоп Кіевам Чырвонай Арміяй 5 лютага 1919 году і канфлікт з Сымонам Пятлюрам прывёў да адстаўкі Віньнічэнкі 13 лютага 1919 году.
Ён эміграваў да Аўстрыі. У Вене арганізаваў эмігранцкую палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 году ён прыехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду намесьніка старшыні Савету Народных Камісараў УССР, разам з пасадай народнага камісара па зьнешняй палітыцы. Аднак ён адмовіўся.
Пасьля капітуляцыі Францыі і яе акупацыі гітлераўскай нямеччынай трапіў у канцэнтрацыйны лягер. Памёр у 1951 годзе у францускім Правансе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.