беларускі прадпрымальнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімер Паўлавіч Пефціеў (нар. 1 ліпеня 1957) — беларускі прадпрымальнік, паводле некаторых ацэнак, найбагацейшы і найуплывовейшы бізнэсовец Беларусі[3]. Нарадзіўся ў Бэрдзянску Запароскай вобласьці, Украіна. Ягонае багацьце ацэньваецца ў 1 млрд даляраў[4].
Уладзімер Пефціеў | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1957 (67 гадоў) або 1957[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | бізнэсмэн, мэцэнат, інвэстар, пісьменьнік, прадпрымальнік |
Навуковая сфэра | бізнэс[2] і мэцэнацтва[d][2] |
Пефціеву належыць кіраўнічая кампанія «Белтэх Холдынг», якая займаецца распрацоўкай, вытворчасьцю й продажам узбраеньняў і прадукцыі падвойнага прызначэньня. Холдынг зьяўляецца інвэстыцыйным агентам ураду Беларусі ў вайскова-прамысловай сфэры. Акрамя гэтага Пефціеву належуць актывы ў сфэры нерухомасьці, тэлекамунікацыяў, гульнёвага бізнэсу, хіміі ў Беларусі й у шэрагу іншых краінаў[3].
Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў(en) у 2016 годзе: нібыта ён праз пясярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамах[5].
У 2020 годзе расьсьледаваньне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціева належала 12 кватэраў у Лёндане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаніяў. Сям’я Пефціева не патрапіла пад санкцыі, і куплі не былі парушэньнем санкцыяў[6].
Уладзімер Пефціеў — старшыня Беларускай тэніснай фэдэрацыі, сябра Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, суаўтар шэрагу запатэнтаваных вынаходніцтваў[3]
21 чэрвеня 2011 году разам са сваімі кампаніямі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-Пары» быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. У рашэньні Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Пефціеў быў названы асобаю, зьвязанаю з Аляксандарам, Віктарам і Дзьмітрыем Лукашэнкамі, якая дае эканамічныя кансультацыі й зьяўляецца ключавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у прыналежных яму кампаніях[8]. У сакавіку 2012 году санкцыі былі пашыраныя й на іншыя кампаніі Пефціева: ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сыстэмы інвэстыцыяў і інавацыяў», «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвэст», сьпіртзавод «Аквадыў», «Белтэх Холдынг», «Спэцпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор»[9].
У 2022 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі Канады[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.