Віктар Аляксандравіч Лукашэнка
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 1975, Магілёў, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Трэці старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 26 лютага 2021 году). Памагаты Аляксандра Лукашэнкі (свайго бацькі) па нацыянальнай бясьпецы (2005—2021), сябра Савету бясьпекі. Атрымаў ад бацькі званьне генэрал-маёру (2021).
Remove ads
Біяграфія
Калі нарадзіўся сын Віктар, Аляксандар Лукашэнка быў адным з кіраўнікоў у горадзе Магілёве ці ў горадзе Шклове. Віктар Лукашэнка нарадзіўся 28 лістапада 1975 году (паводле іншых зьвестак — у 1976 годзе[2][3]. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1999 годзе[2].
Служыў у спэцпадразьдзяленьні (ВОСАМ) памежных войскаў у Менску ў званьні капітану. Быў ганараваны мэдалём «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[4]. З сакавіка 2001 году зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь у якасьці трэцяга сакратара, дарадніка ў аддзеле Заходняй Эўропы. З красавіка 2003 году працаваў начальнікам аддзела замежнаэканамічных сувязяў УП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» (галаўное прадпрыемства дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат»). З 2005 году — памагаты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бясьпецы[2]. З 5 студзеня 2007 году сябра Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь[5].
3 лістапада 2013 году сустрэўся ў Абу Дабі зь міністраў унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам. Адначасна наведаў аўтагонкі «Формулы-1»[6]. 25 лістапада 2014 году паўторна сустрэўся зь міністрам унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам і зноўку наведаў аўтагонкі «Формулы-1». Таксама правёў перамовы з прадстаўнікамі манаршай сям'і эмірату Абу-Дабі. Некалькі гадоў запар дагэтуль і надалей значыўся ганаровым госьцем мясцовых аўтагонак на Галоўную ўзнагароду «Формулы-1»[7]. 25 чэрвеня 2018 году ў Гудэрмэсе (Расея) сустрэўся з прэзыдэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым, зь якім наведаў Расейскі ўнівэрсытэт, дзе рыхтавалі падразьдзяленьні спэцпрызначэньня[8].
Віктар зьвязваецца з беларускім бізнэсмэнам Аляксандарам Зайцавым(ru), які раней працаваў яго памочнікам[9][10][11]. Зайцаў зьяўляецца старшынёй рады дырэктароў кампаніі «Брэміна груп», для якой была створана адмысловая эканамічная зона ў Воршы ў 2018 годзе[12].
У красавіку 2019 году стаў выканаўцам абавязкаў 1-га намесьніка старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. У лістападзе 2019 году быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду. 19 лістапада 2019 году А. Лукашэнка прызнаў, што пра такое прызначэньне прасілі «нябедныя прадстаўнікі замежных дзяржаваў»[13]. 26 лютага 2021 году абраны старшынёй НАК Беларусі і сышоў з пасады памагатага ў нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Беларусі[14]. 1 сакавіка 2021 году атрымаў вайсковае званьне генэрал-маёр запасу[15].
Remove ads
Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў
Віктар Лукашэнка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году[16]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці ключавога чальца Савету бясьпекі Лукашэнка сыграў «ключавую ролю ў рэпрэсіўных мерах, накіраваных супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці, пры разгоне дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году»[17][18]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[19].
6 лістапада 2020 году супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асобаў Беларусі, уведзены пэрсанальныя санкцыі Эўрапейскага зьвязу[20][21]. Згодна з рашэннем Эўрапейскай рады(be) на пасадзе дарадніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы й чальца Савету бясьпекі, а таксама займаючы нефармальную кіруючую пасаду над сіламі бясьпекі Беларусі, Віктар Лукашэнка «нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, у прыватнасьці з адвольнымі арыштамі і жорсткім абыходжаньнем, уключаючы катаваньні мірных дэманстрантаў, а таксама з запалохваньнем і гвалтам у дачыненьні да журналістаў»[20].
У сваю чаргу восеньню 2020 году Канада[22], Вялікабрытанія[23], Швайцарыя[24][25] ўнеслі Віктара Лукашэнку ў свае «чорныя сьпісы». 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[26]. Таксама Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «афіцыйнае абгрунтаваньне палітычных рэпрэсіяў і фальсыфікацыяў на выбарах»[27].
У снежні 2020 году Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) вырашыў адхіліць ад усіх мерапрыемстваў МАК да далейшага паведамленьня ўсіх чальцоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Віктара Лукашэнку[28].
У кастрычніку 2020 году жонка Віктара Лукашэнкі Лілія згадана ў афіцыйным часопісе ЭЗ(ru) пры ўвядзеньні санкцыяў супраць «Dana Holdings», кампаніі, зьвязанаю з сэрбскімі бізнэсмэнамі Боянам і Нябойшай Карычамі, якая займаецца бізнэсам праз афшорную зону Кіпру[29][30]. 21 чэрвеня 2021 году Лілію Лукашэнка ўнесьлі ў санкцыйны спіс ЭЗ[31].
У 2022 годзе Віктар Лукашэнка трапіў у чорныя сьпісы Аўстраліі[32], Новай Зэляндыі[33] і Японіі[34].
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Жонка: Лілія Лукашэнка. 4 дзіцяці: Аляксандар (нар. у верасьні 2004), Вікторыя (нар. у 1998 годзе, таксама скончыла ФМА БДУ), Валерыя (нар. 22 ліпеня 2009)[35] і Яраслаў (21 жніўня 2013 году)[36].
У ліпені 2018 году на «Славянскім базары» ў Віцебску набыў у намёце Валерыя Ёсіпёнка 4 вышыванкі і пасьля прагляду вокладак з гербам «Пагоня» сказаў: «Так не хапала вашай крамы на сьвяце ў Александрыі» (Шклоўскі раён)[37].
Узнагароды
- Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»
- Мэдаль «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[38]
- Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads