From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася на Духаўскай гары. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1839 год) у 1870 годзе помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў | |
Духаўская царква і манастыр базылянаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′25.5″ пн. ш. 30°12′42.6″ у. д. |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў | |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага Духаўскага базылянскага манастыра складаўся з царквы і манастырскага корпуса. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
У 1340 годзе за вялікім князем Альгердам у Віцебску збудавалі царкву Сьвятога Духа. Магчыма, яна была мураванай. Пры царкве дзеяў манастыр[1].
Царква ўпамінаецца пад 1503 годам. У інвэнтары 1618 году яна значыцца як мураваная. На рысунку места Віцебскага 1664 году царкву таксама адлюстравалі як мураваную. У XVIII ст. царкву разбудавалі ў стылі віленскага барока з фундацыі мяшчаніна Патапа Бібкі.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У 1870 годзе царкву да непазнавальнасьці перабудавалі ў маскоўскім стылі.
У 1923 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам. Пад царквой была скляпеністая крыпта.
У выніку перабудовы 1870 году вежы-званіцы разабралі, замест іх збудавалі новую званіцу. Аўтэнтычны выгляд страцілі бакавыя фасады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.