міні-сэрыял From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чарно́быль» (па-ангельску: Chernobyl) — гістарычны міні-сэрыял, створаны Крэйґам Мазынам. Прэм’ера сэрыялу, створанага амэрыканскім каналам HBO з брытанскай тэлесеткай Sky, адбылася ў ЗША і Вялікабрытаніі 6 траўня 2019 году[2].
«Чарнобыль» адлюстроўвае «праўдзівую гісторыю адной з найгоршых тэхнагенных катастроф у гісторыі і распавядае пра адважных мужчын і жанчын, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць Эўропу ад нябачнай небясьпекі. Міні-сэрыял адлюстроўвае маштаб катастрофы на атамнай станцыі, якая адбылася ў УССР ў красавіку 1986 году, раскрываючы, як і чаму гэта адбылося, і распавядаючы жахлівыя і выбітныя гісторыі герояў, што змагаліся і загінулі»[3].
№ | Назва | Рэжысэр | Аўтар сцэнару | Дата выхаду ў этэр | Гледачы ЗША (млн) |
---|---|---|---|---|---|
1 | «1:23:45» «1:23:45» | Юган Рэнк | Крэйг Мазын | 6 траўня 2019 | 0.756 (млн)[5] |
2 | «Калі ласка, захоўвайце спакой» «Please Remain Calm» | Юган Рэнк | Крэйг Мазын | 13 траўня 2019 | 1.004 (млн)[6] |
3 | «Адкрыйся шырока, Зямля!» «Open Wide, O Earth» | Юган Рэнк | Крэйг Мазын | 20 траўня 2019 | 1.063[7] |
4 | «Шчасьце ўсяго чалавецтва»[8] «The Happiness of All Mankind» | Юган Рэнк | Крэйг Мазын | 27 траўня 2019 | ? |
5 | «Вечная памяць»[9] «Vichnaya Pamyat» | Юган Рэнк | Крэйг Мазын | 3 чэрвеня 2019 | ? |
26 ліпеня 2017 году было абвешчана, што тэлеканал HBO замовіў сэрыял «Чарнобыль», што стала яго першай сумеснай вытворчасьцю са Sky Television. Сцэнар да пяцісэрыйнага міні-сэрыялу павінен быў быць напісаны Крэйгам Мазынай, а рэжысэрам міні-сэрыяла павінен быў стаць Юган Рэнк. Мазына таксама павінен быў выступаць у якасьці выканаўчага прадусара разам з Кэралін Штраўс і Джэйн Фэзэрстоўн, а Крыс Фрай і Рэнка выступалі ў якасьці су-выканаўчых прадусараў[3][10].
11 сакавіка 2019 году стала вядома, што прэм’ера міні-сэрыялу адбудзецца 6 траўня 2019 году[11].
28 сакавіка 2019 году ў інтэрнэце быў разьмешчаны трэйлер да будучага сэрыялу[12].
Асноўныя здымкі праходзілі ў Летуве ў пэрыяд з красавіка па травень 2018 году, а ў чэрвені — у Кіеве[10]. Большая частка натурных здымкаў энэргаблёкаў ЧАЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, якая мае рэактары таго ж тыпу (РБМК), што і Чарнобыльская АЭС. Здымкі гораду Прыпяць ажыцьцяўляліся ў Вільні, у раёне Фабіёнішкес[13].
Міні-сэрыял «Чарнобыль» на Internet Movie Database (IMDb) атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг, чым «Breaking Bad» і «Гульня тронаў»[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.