галіна энэргетыкі, што ахоплівае атрыманьне электраэнэргіі, перадачу яе на адлегласьць і разьмеркаваньне між спажыўцамі From Wikipedia, the free encyclopedia
Электраэнэрге́тыка (грэц. ἤλεκτρον + ἐνέργεια — бурштын + дзеяньне) — галіна энэргетыкі, што ахоплівае атрыманьне электраэнэргіі, перадачу яе на адлегласьць і разьмеркаваньне між спажыўцамі.
Забясьпечвае электрыфікацыю гаспадаркі і мае важнае значэньне ў прамысловасьці. Разьвіцьцё электраэнэргетыкі абумоўлена перавагамі электраэнэргіі перад іншымі відамі энэргіі — лёгкасьцю перадачы на вялікую адлегласьць, яе разьмеркаваньня і пераўтварэньня ў іншыя віды энэргіі (мэханічную, цеплавую і хімічную). Адметная рыса — адначаснасьць стварэньня і спажываньня электраэнэргіі. Асноўная частка вырабляецца на буйных электрастанцыях (цеплавых, водных і атамных), злучаных лініямі электраперадачы высокай напругі ў аўтаматызаваныя і цэнтралізавана кіраваныя электраэнэргетычныя сыстэмы. З дапамогай трансфарматарных падстанцыяў і разьмеркавальных электрычных сетак электраэнэргія дастаўляецца да спажыўцоў. Віды: ветраэнэргетыка, гідраэнэргетыка, цеплаэнэргетыка і ядзерная энэргетыка[1].
27 сьнежня 2010 году А.Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб узнаўляльных крыніцах энэргіі», паводле 16-га артыкула якога: «Вытворцы энэргіі з узнаўляльных крыніцаў энэргіі маюць права на: ... гарантаванае набыцьцё дзяржаўнымі энэргазабясьпечвальнымі арганізацыямі ўсёй прапанаванай энэргіі,... пастаўленай імі ў дзяржаўныя энэргетычныя сеткі». Згодна з 20-м артыкулам «Расцэнкі на энэргію, вырабленую з аднаўляльных крыніцаў энэргіі і набытую дзяржаўнымі энэргазабясьпечвальнымі арганізацыямі (ДВА «Белэнэрга»), усталёўваюцца на ўзроўні расцэнак на электраэнэргію для прамысловых... спажыўцоў з далучанай магутнасьцю да 750 кілявольт·ампэр з прымяненьнем павышальных каэфіцыентаў, адрозных у залежнасьці ад віду ўзнаўляльных крыніцаў энэргііі, у першыя 10 гадоў з дня ўводу ў эксплёатацыю ўстаноўкі». 30 чэрвеня 2011 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 100 «Аб тарыфах на электрычную энэргію, вырабленую з узнаўляльных крыніцаў энэргіі...», паводле якой у першыя 10 гадоў выкарыстоўваецца каэфіцыент 1,3 для ветраўстановак і 3 для сонечных установак. Пагатоў расцэнкі індэксуюцца на зьмяненьне курсу беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.