From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́ршал Бру́с Мэ́тэрс III (па-ангельску: Marshall Bruce Mathers III, больш вядомы пад сваімі сцэнічнымі псэўданімамі Eminem і Slim Shady; нарадзіўся 17 кастрычніка 1972) — амэрыканскі рэп-выканаўца, уладальнік прэміяў «Оскар» і «Грэмі». Выхадзец з Дэтройту, штат Мічыган. Па ўсім сьвеце прададзена звыш сямідзесяці мільёнаў яго альбомаў, што робіць Эмінэма адным з найболей прадаваных музыкаў пачатку 2000-х і адным з самых лепшых рэпэраў за ўсе часы. Вынайшоў Эмінэма рэпэр і прадусар Dr. Dre. Пазьней Эмінэм падпісаў кантракт зь яго гуказапісвальным лэйблам Aftermath Entertainment.
Эмінэм | |
Маршал Брус Мэтэрс III | |
Дата нараджэньня | 17 кастрычніка 1972 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Сэнт-Джозэф, Мізуры, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак актор прадусар |
Гады дзейнасьці | 1996 — цяпер |
Псэўданімы | Eminem |
Сябра ў | D12[d] і Bad Meets Evil[d] |
Жанры | рэп |
Вакал | тэнар[d][1] |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Eminem, Slim Shady, Marshall Mathers |
Гурты | D12 |
Лэйблы | Bassmint Mashin' Duck Web Aftermath Interscope Shady |
Маці | Debbie Nelson[d] |
Узнагароды | |
Сайт | www.eminem.com |
Подпіс | |
Нобэлеўскі ляўрэат Шымус Хіні ўзнагародзіў Маршала за яго «вэрбальную энэргію» і за яго паэзію ды лірыку што выклікае вялікую цікавасьць у народзе. Эмінэм мае благую рэпутацыю і вакол яго лірыкі адбываецца мноства спрэчак. Нягледзячы на посьпех яго нашумелага альбома The Marshall Mathers LP і чатыры намінацыі на «Грэмі», такія крытыкі, як GLAAD абвінавацілі яго лірыку ў гамафобіі ды нянавісьці да жаночага пола, у той час, калі іншыя сьцьвярджалі, што гэта прома-гвалт. У 2002 годзе ён зьняўся ў паўаўтабіяграфічным фільме «8 міля».
Эмінэм вядомы супрацоўніцтвам і запісам дуэтаў зь іншымі папулярнымі музыкамі (Дайда, 50 Cent і інш.). У 2010 року Эмінэм і Рыяна запісалі гіт «Love the Way You Lie», які таксама, як і папярэднія супрацоўніцтвы, неўзабаве патрапіў ў чарты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.