польскі гісторык, пісьменьнік, палітык, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Яцэк Ян Курань па-польску: Jacek Jan Kuroń (3 сакавіка 1934 Львоў — 17 чэрвеня 2004, Варшава) — польскі палітык, адзін зь лідэраў апазыцыі ў часы ПНР, гісторык, дзяяч так званага чырвонага харцэрства, двойчы прызначаўся міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, у 1989—2001 гг пасол Сэйму X, I, II i III скліканьня. Кавалер Ордэну Белага арла.
Яцэк Курань | |
1989 — 2001 | |
12 верасьня 1989 — 12 сьнежня 1990 | |
Наступнік | Міхал Боні[d] |
11 ліпеня 1992 — 26 кастрычніка 1993 | |
Папярэднік | Ежы Крапіўніцкі[d] |
Наступнік | Лешэк Мілер[d] |
25 лістапада 1991 — 31 траўня 1993 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 сакавіка 1934[1][2][3][…] |
Памёр: |
17 чэрвеня 2004[1][3][5] (70 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Гражына Курань[d] і Данута Курань[d] |
Дзеці: | Мацей Курань[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Першыя тры гады турэмнага зьняволеньня Яцэк Курань атрымаў ад камуністычных удладаў яшчэ ў 1964 годзе, калі напісаў адкрыты ліст з крытыкай кіраўніцтва ПАРП. Агулам, ён правёў у турмах ПНР амаль 10 гадоў.
У сярэдзіне 1970-х Курань стварыў грамадзкі Камітэт дапамогі працоўным — легендарную арганізацыю, якая дапамагала ахвярам рэжыму.
У 1980-я гады Яцэк Курань стаў адным зь лідэраў «Салідарнасьці».
Браў удзел у паседжаньнях «Круглага стала», а пасьля перамогі дэмакратыі ў Польшчы двойчы быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, а таксама старшынём камісіі ў справах нацыянальных меншасьцяў. Станоўча ставіўся да беларусаў у Польшчы[6].
У 1990-я гады Яцэк Курань стварыў грамадзкую арганізацыю SOS, якая дагэтуль дапамагае людзям, што не змаглі прыстасавацца ў новых умовах — пасьля пераменаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.