Â

літара пашыранай лацінкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Â
Remove ads

Â, â (a з цыркумфле́ксам; курсіў: Â â) літара пашыранай лацінкі. Зьяўляецца літарай альфабэтаў моваў інары-саамі, скольт-саамі, румынскай[1], віетнамскай[2] моваў і мовы мізо. Літара таксама сустракаецца ў францускай[3], фрыульскай[4], фрыскай[5], партугальскай, турэцкай, валёнскай і валійскай[6] мовах як варыянт літары «a». Яна ўключаная ў некаторыя сыстэмы лацінізацыі кгмэрскай, пэрсыдзкай, расейскай[7] і ўкраінскай[7] моваў. Утвараецца з лацінскай літары A a і цыркумфлексу (◌̂).

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Бэрбэрскія мовы

«Â» можа выкарыстоўвацца ў бэрбэрскім лацінскім альфабэце для абазначэньня [ʕ].

Віетнамская мова

У віетнамскай куокнгы літарай Â запісваецца гук шва. Пры наяўнасьці ў склада з гэтай літарай якога-небудзь тону, акрамя першага, над ёй ставіцца дадатковы дыякрытычны знак, які пазначае тон, у выніку чаго ўтворыцца літара A з двума дыякрытыкамі (Ấấ Ầầ Ẫẫ Ẩẩ Ậậ).

Інары самі

 выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку /ɐ/.

Італьянская мова

 часам выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку // у такіх словах, як amârono (яны любілі).

Крымскататарская мова

У крымскататарскай мове Â выкарыстоўваецца для абазначэньня зьмякчэньня зычнага перад гукам [а], у крымскататарскай кірыліцы для гэтых мэтаў выкарыстоўваецца літара я, напрыклад, selâm селям («прывітаньне»), kâğıt кягъыт («папера»).

Румынская мова

У румынскай мове літара пазначае гук /ɨ/ блізкі па гучаньні беларускаму /ы/. Для абазначэньня таго ж гуку выкарыстоўваецца таксама літара Î.

Сэрбская і харвацкая мовы

 не зьяўляецца літарай у харвацкім і сэрбскім альфабэтах. Выкарыстоўваецца толькі ў асобных выпадках, для адрозьніваньня амаграфаў, якія адрозьніваюцца толькі даўжынёй галоснай. Такое можа здарацца ў родным склоне, але ня толькі. Напрыклад, Ja sam sâm, «Я адзін».

Турэцкая мова

У турэцкай мове Â выкарыстоўваецца для абазначэньня заднеязычнай зьмякчэлай A, якой прыблізна адпавядае беларуская я, напрыклад, Âdet («традыцыя»), Elâzığ («Элязыг»).

Француская мова

У францускай мове літара пазначае галосны (адрозьненьні адкрытасьці-закрытасьці для а ўжо страцілі рэлевантнасьць) гук «A», які як бы паглынуў які рухаўся за ім зычны гук (звычайна гэта S) у патоку хуткай раманскай гаворкі: bastonbâton («кій»).

Фрыульская мова

 выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку /ɑː/.

Эмільяна-раманьёльскія дыялекты

«Â» выкарыстоўваецца для абазначэньня [] у эмільянскіх дыялектах, як у балёнскім câna [kaːna], «трысьнёг».

Лацінізацыя

Ва ўкраінскай і расейскай мовах літара «Â» выкарыстоўваецца для лацінізацыі літары Я[7].

Глядзіце таксама

  • Цыркумфлекс

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads