Ёван Дам’янавіч

сэрбскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ёван Дам’янавіч (па-сэрбску: Joвaн Дaмjaнoвић; нар. 4 кастрычніка 1982 году, Кнін, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, гуляў на пазыцыі нападнік. На сёньня зьяўляецца трэнэрам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Нарадзіўся ў невялікім харвацкім горадзе Кнін. Аднак у раньнім дзяцінстве ягоная сям’я пераехала ў Сэрбію. У пяць гадоў Ёван пайшоў у футбольную школу «Сут’ескі». Затым патрапіў у адзін з самых тытулаваных сэрбскіх клюбаў — «Црвену Зьвезду». Прайшоў усе ўзроставыя групы й падпісаў там свой першы прафэсійны кантракт. Аднак у асноўны склад «Црвены» прабіцца ня здолеў[3].

Гуляў за сэрбскія клюбы «Раднічкі», «Рад», «Жалезьнік», «Борац», аўстрыйскі «Рыд», нямецкія «Падэрборн-07» і «Вээн».

У сакавіку 2012 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4]. Гуляючы за сталічны клюб, у матчы 11 туру чэмпіянату Беларусі супраць «Нафтана» аформіў першы хет-трык у кар’еры, але да гэтага адзін раз афармляў покер[5]. У сакавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду на паўгоду ў берасьцейскае «Дынама»[6]. У жніўні 2013 году кантракт зь менскім «Дынама» быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[7], пасьля чаго перайшоў у бялградзкі ОФК[8].

Міжнародная

У 2011 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Remove ads

Дасягненьні

Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads