Іван Пляхімовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва́н Пляхімо́віч (нар. 30 студзеня 1978, Ашмяны) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (2004), дацэнт (2007).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (спэцыяльнасьць «Правазнаўства», 1999), асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасць «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права», 2002).

З 2002 году працаваў дацэнтам катэдры канстытуцыйнага права Юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 2004—2008 гадох намесьнік дырэктара ў Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасьці. У 2007 годзе атрымаў нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» 2 ступені.

У 2015 годзе ў двухтомным «Камэнтары да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», сярод іншага, прывёў прыклады парушэньня асноўнага закону з боку рэжыму Лукашэнкі, па чым у 2016 годзе ў яго адабралі прадмет «Канстытуцыйнае права»[1], а ў 2019 годзе, увогуле, звольнілі з БДУ[2].

У студзені 2021 году выступіў з прапановай замацаваць беларускі нацыянальны дэвіз «Жыве Беларусь!» у Канстытуцыі як дзяржаўны сымбаль, што мае спрыяць разьвіцьцю і адзінству беларускай нацыі, умацаваньню яе духу, паказваць адметнасьць беларусаў[3].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Вывучае канстытуцыйнае права (асновы канстытуцыйнага ладу, праўныя акты, нарматворчы працэс).

Асноўныя працы

  • Основы конституционного строя: теория института. — Минск, 2008. — 160 с — ISBN 978-985-442-586-3.
  • Система конституционного законодательства Беларуси // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. — 2008. — № 2. — С. 65—78.
  • Канстытуцыйнае заканадаўства Беларусі: агульнасістэмны і іерархічны аспекты // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2008. ― № 4. ― С. 127―132.
  • Комментарий к Конституции Республики Беларусь : в 2-х т. — Минск, 2015. Т. 1. — 1221 с; Т. 2. — 981 с — ISBN 978-985-7077-80-9.
  • Дэмакратыя. Аўтарытарызм. Навука // Демократия. Закон. Право: сб. материалов круглого стола, посвящ. 90-летию со дня рождения А. А. Головко, Минск, 12 дек. 2015 г. / Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2016. — С. 112—115.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads