Іван Шуцько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Цітавіч Шуцько (20 сьнежня 1925, в.Гаць, Крупскі раён — 31 жніўня 1984) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў восем клясаў у Крупках. Працаваў у Крупскім раённым камітэце радыёінфармацыі (1940—1941). У 1943 годзе разам з аднавяскоўцамі вывезены нацыстамі ў канцэнтрацыйны лягер (пад Гданьск). У 1944 годзе ўцёк з лягеру.
У 1944—1946 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў брыгадзірам калгасу ў роднай вёсцы. У 1958—1961 гадах — літсупрацоўнік крупскай раённай газэты «Голас калгасніка». У 1963 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1963 годзе — літсупрацоўнік, у 1964—1984 гадах працаваў фотакарэспандэнтам крупскай раённай газэты «Ленінскім курсам». Сябра СП СССР з 1954 году.
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачаў у 1940 годзе. Выдаў кніжкі для дзяцей «Мой мяч» (вершы, 1953), «Чужая хатка» (казкі, 1958), «Лепшая сяброўка» (вершы, 1959), «Дзедава рэліквія» (апавяданьні, 1960), «Першае слова» (вершы, 1964), «Дзіма хоча быць героем» (апавяданьні, 1965) і зборнік вершаваных баек, мініяцюраў «Са свайго пункту гледжаньня» (1966).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. Шуцько Іван Цітавіч.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads