Ігар Ганчаронак
беларускі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Іванавіч Ганчаронак (нар. 1962, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.
Аўтар навуковых працаў па нелінейнай фізыцы і кіраваньні ў грамадзкіх сыстэмах. Прапанаваў новыя спосабы кіраваньня сьвятлом, а таксама распрацаваў спосабы кіраваньня вышэйшай школай. Доктар фізыка-матэматычных навук (1997) і прафэсар (2001)[1]. Былы рэктар Інстытуту падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Уваходзіў у Беларускае таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Раду абароны дысэртацыяў пры Інстытуце эканомікі НАНБ.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе стаў працаваць. У 1993 годзе атрымаў прэмію Саюза моладзі Беларусі. У 1994 годзе стаў загаднікам катэдры Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы БДУ. Ад 2002 году заняў пасаду прарэктара Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. Напісаў навуковыя працы па нелінейнай палярызацыйнай оптыцы і спэктраскапіі. Абагульніў каварыянтныя мэтады Фёдара Фёдарава на выпадак нелінейных аптычных зьяваў. Прапанаваў спосабы кіраваньня палярызацыйна-спэктральнымі ўласьцівасьцямі лазэрнага выпрамяненьня. Распрацаваў праграмы перападрыхтоўкі ў галіне кіраваньня вышэйшай адукацыяй[2].
У 2008 годзе падпісаў ад імя Акадэміі кіраваньня пагадненьне са Школай плянаваньня пры Міністэрстве разьвіцьця Вэнэсуэлы[3]. На 2015 год быў кіраўніком Інстытуту кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіраваньня[4].
17 лістапада 2017 году на пасадзе рэктара Інстытуту падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапанаваў стварыць магістарскую праграму па трохвымерным друку ў адпаведнасьці зь 5-м прамысловым укладам. Таксама паведаміў, што ўсе магістарскія праграмы Інстытуту ўзгаднілі зь Міністэрствам адукацыі Беларусі для выкладаньня на ангельскай мове[5]. Пры гэтым ён згадаў, што ў магістратуры Інстытуту навучалі паводле 136 спэцыяльнасьцяў[6]. 22 чэрвеня 2018 году паведаміў пра набор на спэцыяльнасьць адытыўныя тэхналёгіі, якую ўлучылі ў Агульнадзяржаўны клясыфікатар паводле распрацоўкі акадэмікаў з БДУ. Пры гэтым згадаў: «Усе спэцыяльнасьці магістратуры пераводзім на ангельскую мову. І лекцыі з наступнага году будзем чытаць на ангельскай». Пры гэтым стварылі часопіс «Магістарскі весьнік» на беларускай, расейскай і ангельскай мовах, які быў першым у Беларусі выданьнем для вынікаў дасьледаваньня магістрантаў. У Інстытуце набіралі 120 чалавек на 9 спэцыяльнасьцяў: фізыка, хімія, біялёгія, грамадазнаўства, дастасоўная матэматыка і інфарматыка, машынабудаваньне і машыназнаўства, мастацтвазнаўства, эканоміка і кіраваньне народнай гаспадаркай. Урэшце, Ганчаронак згадаў, што звыш 80 % магістрантаў разьмеркавалі ў інстытуты і навукова-практычныя цэнтры НАНБ[7].
На 2023 год працаваў у БНТУ кіраўніком Беларуска-ўзбэцкага міжгаліновага інстытуту дастасоўных тэхнічных кваліфікацыяў[8]. Уваходзіў у Беларускае таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі[9]. Таксама ўваходзіў у Раду абароны дысэртацыяў пры Інстытуце эканомікі НАНБ[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads