Ігар Лісіца

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Лісіца (нар. 10 красавіка 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец лідзкага футболу. У 2006—2008 гадах гуляў за гарадзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 году выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. Звычайна выступаў на пазыцыі цэнтральнага або флянгавага паўабаронцы. У пачатку жніўня 2014 году пакінуў каманду[2], пасьля чаго падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[3]. У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы.

У лютым 2016 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4], дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[5], дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6]. У складзе «Нафтану» быў гульцом асноўнага складу ды выступаў у якасьці флянгавага абаронцы, аднак ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. З студзеня 2018 году цягам двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клюб была накладзеная забарона на рэгістрацыю новых гульцоў. У выніку ў сакавіку гулец падпісаў кантракт зь «Лідай»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2019 году стаў гульцом жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку скасаваў пагадненьне з клюбам і зноў стаў гульцом «Ліды»[9].

У студзені 2020 году паводле справе аб дамоўных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[10]. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах[11]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежаваньня волі[12].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads