Ігар Плышэўскі
беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Анато́льевіч Плышэ́ўскі (нар. 19 лютага 1979, Любань, Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі юрыст, начальнік галоўнай управы юстыцыі Менскага гарвыканкаму, чалец Цэнтральнае камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Менску.
Remove ads
Біяграфія
У 2001 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці «Правазнаўства», у 2004 годзе — асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Працаваў галоўным спэцыялістам аддзелу абагульненьня судовае практыкі ўправы забесьпячэньня нагляду й абагульненьня судовае практыкі Найвышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, сакратаром Пленума — памочнікам першага намесьніка старшыні Найвышэйшага гаспадарчага суда, сакратаром Пленума аддзелу прававога забесьпячэньня дзейнасьці судовых інстанцыяў кіраўніцтва справамі Найвышэйшага гаспадарчага суда. З 2012 году — намесьнік начальніка ўправы кадраў і ідэалягічнае працы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].
У 2012 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнае службы Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнаю эканомікаю».
Зь 8 сьнежня 2014 году працуе начальнікам галоўнай управы юстыцыі Менскага гарвыканкаму[2].
Remove ads
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
31 жніўня 2020 году Плышэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[3].
2 кастрычніка 2020 году Плышэўскі трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[4][5]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Плышэўскі як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[6]. Разам з калегамі па ЦВК Плышэўскі, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увёў непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыў прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[6]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[7]. Акрамя таго, Плышэўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12][13].
21 чэрвеня 2021 году Плышэўскі таксама быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[14][15].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads