Ігар Тур
беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Тур — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Вырас у пасёлку Першамайскі Лідзкага раёну. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё й Радыё «Бі-Эй»[1]. З 2014 году працуе на тэлеканале «АНТ». Асьвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Тур знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі і Украіны[2].
Прапагандысцкая дзейнасьць
Здымаў сюжэты з ачарненьнем дэмакратычнай апазыцыі(be)[3][4][5][6]. Пасьля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваньнямі й забоствамі пратэстоўцаў, а таксама звальненьня шматлікіх супрацоўнікаў тэлевізіі, нязгодных з інфармацыйнаю палітыкаю рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігураў прапаганды ў Беларусі[6][7]. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі няяснага паходжаньня[8].
Remove ads
Сям’я
Бацька — інжынэр-энэргетык, маці — дырэктар Палацу культуры Ліды[9].
Узнагароды
Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпартэр» (2017)[1].
11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Мэдалём Францішка Скарыны «за прафэсіяналізм і асабісты ўнёсак у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі й нацыянальнай журналістыкі». Разам зь ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads