Ігар Чаквін
беларускі гісторык, этноляг, антраполяг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Усе́валадавіч Ча́квін (20 жніўня 1954 — 26 красавіка 2012, Менск) — беларускі гісторык, этноляг, антраполяг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010).
Remove ads
Біяграфія
У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1980 годзе — асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.
У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання». 3 1983 году працаваў старэйшым, а з 1996 году вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму: «Этнічная гісторыя беларусаў эпохі феадалізму (XIV — першая палова XVII ст.)»[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дасьледаваў праблемы этнагенэзу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі фэадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі[3].
Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) ды іншых.
Remove ads
Ліцьвіны
Падкрэсьліваў, што ў XVI—XVIII стагодзьдзях назва «ліцьвіны» была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі[4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads