Ігар Ясінскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар Ясі́нскі (нарадзіўся 4 ліпеня 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскага «Дынама». З 2007 году праходзіў у асноўны склад, але ў большасьці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 году быў аддадзены ў гадавую арэнду гарадзенскаму «Нёману», дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 году пакінуў сталічны клюб[3]. Першую палову сэзону 2013 году прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2013 году падпісаў зь «Нёманам» кантракт на паўтары гады. У другой палове 2013 году на полі не зьяўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дублюючы склад гарадзенцаў. Першую палову 2014 году прапусьціў праз чарговую траўму, а з чэрвеня 2014 году пачаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.

У сьнежні 2014 году стала вядома, што Ігар пакіне гарадзенскі клюб празь ягонае цяжкае фінансавае становішча[4]. У студзені 2015 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту»[5], дзе стаў перадусім толькі выходзіць на замену. У студзені 2016 году пакінуў Мікашэвічы[6]. Пасьля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клюбах, як то «Слуцак», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сэзон 2016 году ў выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтану». Спачатку гуляў у першым складзе наваполацкага клюбу, але хутка страціў месца ў старце і пачаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 году пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак ня здолеў выратаваць бабруйскі клюб ад вылету ў Першую лігу.

У пачатку 2017 году трэнаваўся зь «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам»[9]. У лютым 2018 году вярнуўся ў Беларусь, пасьля прагляду стаўшы гульцом «Слуцка»[10]. У слуцкай камандзе зьяўляўся на полі нерэгулярна, часьцей выходзячы на замену. У сьнежні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Слуцак»[11]. У пачатку 2019 году трэнаваўся з жыткавіцкім ЮАСам, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды і стаў ейным капітанам. У сэзоне 2020 году дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[12]. У першай палове 2021 году заставаўся адным з асноўных гульцоў рэчычанаў у Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[13], дзе трывала замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[14], пасьля чаго некаторы час трэнаваўся з «Гомлем», а ў лютым стаў гульцом рагачоўскага «Макслайна»[15]. Паводле вынікаў сэзона 2022 дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, куды ён, аднак, ня быў дапушчаны.

У студзені 2023 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[16]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракта ў студзені 2024 году[17].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads