Княжпагосцкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княжпагосцкі раён (па-расейску: Княжпогостский район, комі-зыр. Княжпогост район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Remove ads
Геаґрафія
Раён разьмешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусьць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама зь мескай акругай Ухта. Плошча раёну складае 25 080 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясьляна, Тобысь і Ўхта.
Гісторыя
Гісторыя мясцовасьці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагодзьдзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагосту Княж паходзіць старая назва раённага цэнтру — гораду Емва — Княжпагост, а разам зь ёй і назва раёну. З XVII стагодзьдзя ў мясцовасьці вядомая солездабыўчая прамысловасьць.
Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодзкую й Архангельскую губэрні, пасьля ўтварэньня СССР — у Вусьць-Вымскі павет Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). 14 ліпеня 1939 году раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэньня яго тэрыторыі з Вусьць-Вымскага павету.
Remove ads
Дэмаґрафія
Насельніцтва раёну складае 25 066. Большасьць насельніцтва — комі, адсоткавая доля якіх складае прыкладна 75%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
У склад раёну ўваходзяць 2 мескія і 10 сельскіх паселішчаў.
Remove ads
Транспарт
Праз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна зьвязвае Емву з Ухтой, Мікуньню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія зьвязваюць населеныя пункты раёну зь Мікуньню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads