Ільняны алей

тлусты алей зь ільнянога насеньня, атрыманы прасаваньнем або рашчыненьнем арганікай From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільняны алей
Remove ads

Ільняны́ але́й — тлусты алей зь ільнянога насеньня, атрыманы прасаваньнем або рашчыненьнем арганікай.

Thumb
Ільняны алей у місцы і пляшцы (Беларусь, 2021 год)

Мае залаціста-жоўтае або бурае адценьне. Шчыльнасьць 926—936 кг/кубамэтар. Не распушчаецца ў вадзе, але хутка высыхае. Дае гладкую, сухую і бліскучую плёнку, якая плавіцца пры награваньні да +260°C. Служыць сыравінай для вытворчасьці пакосту, алькіднай смалы, сікатыву, алейнага лаку і мяккага гатунку мыла. У мэдыцыне служыць для прыгатаваньня мазі. Таксама ўжываецца ў харчаваньні[1].

Remove ads

Харчаваньне

Ільняным алеем запраўляюць бульбу, кашу, квашаную капусту, салату, хлеб і цыбулю. Ён зьмяшчае ўдвая больш поліненасычанай тлустай кісьлі амэга-3, чым рыбін тлушч. З гэтай прычыны мае мянушку «Золата мозгу», бо карысны для нэрвовай сыстэмы і сэрца. Пры вазе 70 кг чалавеку карысна ўлучаць звыш 10 грамаў ільнянога алею ў штодзённае харчаваньне, што складае звыш 3,6 кг за год. Прапісваецца людзям, у харчаваньні якіх не стае рыбы, а таксама хворым на алергію і хваробы сэрца, як і людзям у веку за 50 гадоў. Пры акісьленьні поліненасычанай кісьлі ад тлену набывае гаркаваты прысмак. Таксама ільняны алей зьмяшчае багата кісьлі амэга-6[2]. Амаль на палову складаецца з альфа-ліналенавай кісьлі (АЛК), што робіць ільняны алей найбагацейшай крыніцай АЛК у прыродзе[3].

Remove ads

Беларусь

У 1998 годзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАНБ) занялася вывядзеньнем беларускіх гатункаў алейнага льну. У студзені 2000 году НАНБ заснавала «Інстытут ільну» ў вёсцы Вусьце Аршанскага раёну (Віцебская вобласьць) дзеля працягу гэтай дзейнасьці. На 2012 год ільняны алей для харчаваньня выраблялі ТАА «Клюб Фарм-Эка» ў Дарагічыне (Берасьцейская вобласьць), ААТ «Лідлён» (Гарадзенская вобласьць) і ААТ «Валожынскі льнокамбінат» (Менская вобласьць). Досьледная вытворчасьць існавала ў Паставах (Віцебская вобласьць). «Інстытут ільну» падаў на ўлік у Дзяржаўную інспэкцыю сортавыпрабаваньня сельскагаспадарчых культураў «Берасьцейскі» і «Сонечны» гатункі алейнага льну. Ураджайнасьць насеньня алейнага льну складала 1,5 тоны з гектара, што давала прыбытак 200 даляраў ЗША і рэнтабэльнасьць 50 %. Абсяг рынку Беларусі перавышаў 10 000 тонаў харчовага ільнянога алею[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads