Бесьпілётныя верталёты
прыватнае канструктарскае бюро Беларусі, заснаванае ў 1996 годзе пад назвай «Індэла» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бесьпілётныя верталёты» — прыватнае канструктарскае бюро Беларусі, заснаванае ў 1996 годзе пад назвай «Індэла».
Remove ads
На 2019 год прадпрыемства ажыцьцяўляла сэрыйную вытворчасьць бесьпілётных верталётаў:
- «Індэла Інскай» — 70 км/гадз. да 5 гадзінаў на вышыні да 1500 мэтраў з абсталяваньнем для назіраньня;
- «Індэла СкайЛэб» — палёт да 1,5 на вышыні да 1000 мэтраў для выпрабаваньня вузлоў;
- «Індэла ХайСкай ІІ» — 100 км/гадз. з палётам на 240 км на вышыні да 2400 мэтраў для назіраньня.
Remove ads
Мінуўшчына
У 1996 годзе 26-гадовы інжынэр Уладзімер Чудакоў (нар. 15 ліпеня 1970) заснаваў Канструктарскае бюро «Індэла» (анг. Independent Development Laboratory — «Лябараторыя незалежнай распрацоўкі»). У 1999 годзе КБ «Індэла» распрацавала бартавую апаратуру і наземную станцыю кіраваньня бесьпілётнікам для Сухапутных войскаў і Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе стварылі бесьпілётны верталёт «Індэла Вінтакрыл», які атрымаў назву «Штыль» на авіясалёне «Макс-2005» у Жукоўскім (Маскоўская вобласьць). У 2003—2005 гадах КБ «Індэла» сумесна з маскоўскім ЗАТ «Карпарацыя радыёэлектронных і інфармацыйных тэхналёгіяў» («КРІТ») распрацоўвала і вырабляла прылады кантролю радыёлякацыйнага суправаджэньня і лічбавага кіраваньня станцыяй абароны. Цягам 2003—2007 гадоў КБ «Індэла» стварыла 4 бесьпілётныя верталёты: лябараторныя «Рэвалюцыя» і «Легіён», здымачныя «Індэла ФільмКам» і «ХайСкай». За 2007—2010 гады распрацавалі 8 бесьпілётных самалётаў: лябараторны «Пацёмкін», паветраныя мішэні «Індэла Страла» (хуткасьць 350 км/гадз), «Беркут» (400 км/гадз) і «Буравесьнік» (600 км/гадз), выведвальныя «Індэла 6» (1,5 гадзіны палёта), «Індэла 6М» (10 гадзінаў), «Індэла 9» (электрарухавік, 1,5 гадзіны) і «Індэла 9М» (15 гадзінаў). У 2010—2012 стварылі бесьпілётны самалёт «Грыф 1» з часам палёту да 8 гадзінаў і 3 бесьпілётныя верталёты: здымачны «Індэла Ай Скай», авіяхімічны «Індэла Кантры» і выпрабавальны «Індэла Скай Лэб». На 2013 году КБ «Індэла» выпускала звыш 10 відаў бісьпілётнікаў, у тым ліку верталёты выведкі і паветраныя мішэні, і зьяўлялася найбольшым іх вытворцам у Беларусі[1].
У верасьні 2013 году КБ «Індэла» прадставіла на беларуска-расейскім вучэньні «Захад-2013» свой бесьпілётны верталёт «Індэла Інскай»[2]. У 2014 годзе бесьпілётнік «Індэла Інскай» запусьцілі ў сэрыйную вытворчасьць[3]. У лістападзе 2015 году вытворца бесьпілётнікаў «Адком Сыстэмы» з Абу Дабі (ААЭ) набыў КБ «Індэла»[4]. На вайсковым парадзе 3 ліпеня 2017 году паказалі бесьпілётнік «Індэла Скай Бур», які меў далёкасьць стральбы да 1700 мэтраў[5]. 21 лютага 2018 году Гаспадарчы суд Менску распачаў справу аб банкруцтве КБ «Індэла», пасьля чаго прадпрыемства ўзнавіла дзейнасьць пад назвай Канструктарскае бюро «Бесьпілётныя верталёты»[6].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
1 ліпеня 2023 году Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро[7].
9 жніўня 2024 году бюро ды ягонага дырэктара Уладзімера Чудакова дадалі ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[8].
27 студзеня 2025 году бюро дадалі ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі і Канады; Канада таксама далучылася да санкцый супраць Чудакова[9][10].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads