Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе пяхоту, мэханізаваныя злучэньні, ракетныя войскі й артылерыю, войскі ППА сухапутных войскаў, падразьдзяленьні сувязі, часьці й установы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня. Кожны род войскаў у сваім складзе мае часткі й падразьдзяленьні скарочанага складу, кадра, базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі.

Хуткія факты Краіна, Падпарадкаваньне ...
Remove ads

Задачы Сухапутных войскаў

Задачы Сухапутных войскаў у мірны час:

  • падтрыманьне баявога патэнцыялу, баявой и мабілізацыйнай гатовасьці органаў кіраваньня, злучэньняў, вайсковых часткаў і ўстановаў Сухапутных войскаў, якія забясьпечваюць адлюстраваньне нападу лякальнага маштабу,
  • забесьпячэньне гарантаванага пераходу войскаў зь мірнага на ваенны час ва ўсталяваныя тэрміны ў мэтах выкананьня задачаў па адлюстраваньні агрэсіі суперніка,
  • нясеньне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі й сродкамі органаў кіраваньня й войскаў да вядзеньня баявых дзеяньняў і выкананьню іншых задачаў у адпаведнасьці зь іх прызначэньнем,
  • стварэньне й утрыманьне запасаў узбраеньня, вайсковае тэхнікі ды матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, што забясьпечваюць гарантаванае рашэньне задачаў, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі,
  • удзел у ліквідацыі наступстваў аварыяў, катастрофаў і стыхійных бедстваў,
  • падтрыманьне на высокім узроўні маральна псыхалягічнага стану асабовага складу.

Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:

  • выкананьне задачаў па пляне стратэґічнага разгортваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь,
  • лякалізацыя (спыненьне) магчымых ваенных канфліктаў, адлюстраваньне агрэсіі суперніка баепадрыхтаванымі ў мірны час часткамі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасьці — з мабілізаваньнем злучэньняў і часткаў,
  • адлюстраваньне нападу ў любых умовах становішча як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзьнікаў,
  • правядзеньне сумесна з ВПС і войскамі ППА Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле ўзброеных сілаў краінаў СНД, якія падпісалі Дамову пра калектыўную бясьпеку) абарончых і контрнаступательных апэрацыяў па разгроме агрэсара,
  • нанясеньне паразы суперніку й стварэньне перадумоваў да спыненьня ваенных дзеяньняў,
  • фармаваньне й падрыхтоўка рэзэрваў, папаўненьне стратаў войскаў у асабовым складзе, узбраеньні й вайсковай тэхніцы па адмысловасьцях і намэнклятуры Сухапутных войскаў.
Thumb
Сухапутныя войскі і Сілы спэцыяльных аперацыяў Беларусі

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкаваньня

Больш інфармацыі Нашыўка, Назва фарміраваньня ...

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня

Больш інфармацыі Нашыўка, Назва фарміраваньня ...

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня

Больш інфармацыі Нашыўка, Назва фарміраваньня ...
Remove ads

Тэхніка і ўзбраеньне

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраеньні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, бронеаўтамабілі, артылерыю рознае магутнасьці й прызначэньня, процітанкавыя ракетныя комплексы, зэнітныя ракетныя комплексы, сродкі кіраваньня, аўтаматычную стралковую зброю.

Больш інфармацыі Тып, Выява ...
Remove ads

Войскі тэрытараяльнай абароны

У лістападзе 2011 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў заснаваць войскі тэрытарыяльнай абароны[2], якія павінны налічваць 120 000 чалавек. Падпарадкоўвацца гэтыя войскі павінны непасрэдна кіраўнікам Абласных выканаўчых камітэтаў, якія з часу стварэньня гэтых войскаў адначасова атрымалі званьні ґенэрал-маёра. Асноўнаю задачаю вайскаў тэрытарыяльнай абароны зьяўляецца хуткае рэагаваньне на магчымае ўварваньне супэрніка й разам зь сіламі рэґулярнай арміі правесьці абарончыя й контрнаступальныя апэрацыі з мэтаю разгрому сілаў супэрніка й нанясеньня ім паразы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads