Сантус (футбольны клюб)

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Сантус (футбольны клюб)
Remove ads

«Са́нтус» (па-партугальску: Santos Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сантус, базуецца ў квартале Віла Бэлміру. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Клюб быў заснаваны ў 1912 годзе з ініцыятывы трох аматараў спорту Раймунду Маркеса, Марыю Фэраза дэ Кампуса і Аржэміру дэ Соўзы Жуніёра, бо дагэтуль спартовых клюбаў у горадзе не ставала. З таго часу «Сантус» стаў адным з самых пасьпяховых бразыльскіх клюбаў, стаўшы сымбалем Жога Баніту (бел. прыгожая гульня) у футбольнай культуры. Залатыя часы прыпалі на 1960-я, калі за клюб гулялі таленавітыя гульцы, як то Жылмар, Маўру Рамус, Мэнгалвію, Каўтыньню, Пэпэ і Пэле, апошні зь якіх быў названы Міжнародным алімпійскім камітэтам «Спартоўцам стагодзьдзя»[1] і шырока прызнаны як лепшы і найбольш дасканалы футбаліст у гісторыі гульні. Менавіта гэтыя гульцы паспрыялі таму, што ў 1962 годзе «Сантус» здабыў адразу 2 тытулы і 2 кубкі, атрымаўшы перамогу ў Лізе Паўліста і Сэрыі А, а таксама здабыўшы Кубак Лібэртадорэс і Кубак Эўропы/Паўднёвай Амэрыцы[2]. 20 студзеня 1998 году «Сантус» стаў першым клюбам у сьвеце, які дасягнуў мяжы 10 тысячаў галоў за ўсю гісторыю футболу[3], такім чынам клюб быў прызнаны ФІФА адным з самых пасьпяховых клюбаў XX стагодзьдзя.

Звычайнымі колерамі «Сантуса» ёсьць белыя кашулі, зь белымі шортамі і шкарпэткамі. У 2013 годзе клюб зьяўляўся другім самым каштоўным клюбам Бразыліі і Паўднёвай Амэрыкі, а таксама займаў 38-ы радок у сьпісе самых каштоўных клюбаў у сьвеце паводле зьвестак кансалтангавай агенцыі Brand Finance. Што тычыцца прыбытку, «Сантас» зьяўляўся чацьвёртым самым заможным спартовым клюбам Бразыліі, бо ў 2012 годзе гадавы абарот клюбу складаў звыш за 114 мільёнаў даляраў[4]. Галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Карынтыянс», «Палмэйрас» і «Сан-Паўлу». Самым вядомым гімнам «Сантуса» ёсьць кампазыцыя «Леан-ду-Мар», якую напісаў Манжэры Нэту.

Remove ads

Гісторыя

У пачатку XX стагодзьдзя горад Сантус набыў вялікае значэньне для Бразыліі. Ягоны порт стаў адным з найбуйнейшых у сьвеце, а кава, асноўны прадукт у тыя часы, была найбольш экспартаваным прадуктам краіны[5]. З прытокам прыбыткаў заможныя асобы гораду сталі ўсё больш зацікаўлены ў тым, каб горад быў прадстаўлены ў спорце. У Сантусе былі шырока прадстаўленыя ў першую чаргу водныя віды спорту, такія як акадэмічнае веславаньне, які на той час звычайна быў найбольш папулярным відам сярод моладзі, але тут жа былі дастаткова моцныя футбольныя клюбы.

Thumb
«Сантус» у 1913 годзе.

Аднак у 1910 годзе «Атлетыку Інтэрнасьянал» быў ліквідаваны, а ў 1911 годзе «Амэрыкану» пераехаў у Сан-Паўлу. Паколькі мясцовыя студэнты былі незадаволеныя такімі падзеямі, у сядзібе клюбу Канкордыя адбылася сустрэча з мэтай стварэньня новай футбольнай каманды[6]. Сход доўжыўся 14 гадзінаў, а сярод галоўных прадстаўнікоў на ім былі мясцовыя спартоўцы Раймунду Маркес Франсішку, Марыю Фэрас дэ Кампус і Аржэміру дэ Соўза Жуніяр[6]. Падчас сустрэчы ўзьніклі сумневы адносна назвы, якую варта было надаць клюбу. Было прапанавана некалькі варыянтаў, але аднагалосна была ўхваленая назва «Сантус»[6]. Такім чынам, клюб афіцыйна паўстаў 14 красавіка 1912 году, за некалькі гадзінаў да таго, як Тытанік затануў у Атлянтычным акіяне.

Thumb
Першая зорка клюбу Аракен Патуска.

Першы таварыскі матч клюбу адбыўся 23 чэрвеня 1912 году на полі Віла Макуку супраць мясцовага клюбу пад назвай «Тэрэза». «Сантус» перамог зь лікам 2:1. Першы гол за «сантыстаў» правёў Анаклету Фэрамэнта да Сылва, а пазьней яшчэ адзін правёў Жэраўле Марэйра Рыбэйру. Першы афіцыйны ж матч быў згуляны 15 верасьня таго ж году, у якім «Сантус» перамог зь лікам 3:2. Арналду Сылвэйра, які быў адным з заснавальнікаў «Сантуса», забіў першы афіцыйны гол клюбу. У 1913 годзе каманда дэбютавала ў Лізе Паўлісты, дзе 1 чэрвеня была разгромленая «Германіяй» зь лікам 8:2. Сваю першую перамогу «Сантус» здабыў у сустрэчы супраць «Карынтыянсу» зь лікам 3:6, але паразы ад «Інтэрнасьёналу» і «Амэрыкану» зь лікам 5:1 і 6:1 адпаведна, а таксама высокі кошт паездак, вымусілі каманду адмовіцца ад турніру[7]. У 1914 годзе праз благі фінансавы стан «Сантус» гуляў толькі таварыскія матчы.

Паміж сэзонамі 1917 і 1926 гадоў «Сантус» уважаўся таленавітай камандай, але максымум узьнімаўся толькі на чацьвертае месца. Сытуацыя зьмянілася ў 1927 годзе, а першым сапраўднай зоркай каманды стаў Аракен Патуска, які быў сынам першага прэзыдэнта «Сантуса». Ён жа стаў першым «сантыстам», які быў запрошаны да складу зборнай Бразыліі на першы чэмпіянат сьвету 1930 году. Футбаліст згуляў адзін матч супраць зборнай Югаславіі. «Сантус» увайшоў у час нестабільных вынікаў, што супала зь пераходам клюбу да прафэсіяналізму. У 1933 годзе прэзыдэнт «Сантуса» публічна абвесьціў, што клюб набыў прафэсійны статус. Пасьля гэтага ў 1935 годзе адбыўся першы вялікі посьпех клюбу, якім стаў тытул чэмпіёнаў штату. Пасьля гэтага многія ключавыя гульцы каманды-пераможцы пакінулі клюб, а пасьля сыходу Патускі ў 1937 годзе вынікі значна пагоршыліся.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Першая эмблема «Сантуса».
1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1968, 2002, 2004
  • Кубак Бразыліі: 1
2010
1935, 1955, 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967,
1968, 1969, 1973, 1978, 1984, 2006, 2007, 2010, 2011, 2012,
2015, 2016
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
1959, 1963, 1964, 1966, 1997
1962, 1963, 2011
  • Рэкопа КАМНЭБОЛ: 1
1998
  • Міжкантынэнтальны кубак: 2
1962, 1963
Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads