Цукровы дыябэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цукровы дыябэт (лац. diabetes mellītus) — група эндакрынных захворваньняў, якія разьвіваюцца з прычыны адноснага ці абсалютнага недахопу гармона інсуліна ці парушэньня яго ўзаемадзеяньня з вузамі арганізму, у выніку чаго разьвіваецца гіпэрлікемія — стойкае павялічэньне ўтрыманьня глюкозы ў крыві.
Захворваньне характарызуецца хранічным цячэньнем і парушэньнем усіх відаў абмена рэчываў: вугляводнага, тлушчавага, бялковага, мінэральнага і водна-солевага[2][3]. Акрамя чалавека, дадзенаму захворваньню падвергнутыя таксама і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, кошкі[4]. Віды: 1-га тыпу — узьнікае ў дзяцінстве і юнацтве ад спыненьня выпрацоўкі інсуліну, пагражае звышглікемічнай кетакіслотнай комай; 2-га тыпу — узьнікае ў дарослых пераважна пасьля 45 гадоў праз неадчувальнасьць да інсуліну[5].
Remove ads
Папярэджаньне

Хвароба прадухіляецца праз пазьбяганьне атлусьценьня, ужыцьцё крупаў і хлеба грубага памолу, выключэньне зь ежы маргарына і вырабаў з транстлушчамі, штодзённыя разьмінаньні, заняткі плаваньнем і рухавымі гульнямі. Паленьне тытуню таксама зьвязанае з павышанай рызыкай дыябэту і ягоных ускладненьняў, таму адмова ад курэньня таксама можа быць важным прафіляктычным захадам[6]. Узаемасувязь паміж цукровым дыябэтам 2-га тыпу і асноўнымі фактарамі рызыкі, як то залішняя вага, нездаровае харчаваньне, недастатковая фізычная актыўнасьць і паленьне тытуню, падобная ва ўсіх рэгіёнах сьвету.
Remove ads
Чыньнікі
Разьвіцьцю хваробы спрыяюць перакормліваньне, траўмы галавы і жывата, спалох і заразныя хваробы (адзёр, ветраная воспа, гепатыт А, грып, паратыт і шкарлятына). Таксама шкодзяць недаход агародніны і садавіны ў харчаваньні, лішняя вага звыш індэкса масы цела, маларухавасьць, хранічны стрэс, тытунепаленьне і злоўжываньнем алькаголем[5].
Праявы
Хвароба напачатку выяўляецца праз смагу, павелічэньне брулевыдзяленьня, павышаны апэтыт і пераяданьне пры адначасным худзеньні, сухасьць скуры. Ускладненьне вядзе да цыроза печані, полінэўрыта, катаракты, рэцыніта і дыстрафіі касьцявой тканкі[7].
Беларусь
На пачатак 2011 году ў Беларусі было 210 тыс. 742 улічаныя хворыя на цукровы дыябэт (2,2% насельніцтва Беларусі)[8]. На 2012 год працягласьць жыцьця хворых на цукровы дыябэт мужчынаў складала ў сярэднім 67 гадоў, што на 3 гады перавышала працягласьць жыцьця мужчынаў у Беларусі агулам. Такая акалічнасьць вынікала з прытрымліваньня хворымі парадаў лекара датычна ладу жыцьця і лекавай падтрымкі[9]. На лістапад 2013 году Рэспубліканскі рэгістар захваральнасьці на цукровы дыябэт зьмяшчаў зьвесткі пра 240 000 пацыентаў, зь якіх 93% хварэлі на цукровы дыябэт 2-га тыпу. За год іх лік вырас на 20 000. У краіне дзейнічала 227 школ цукровага дыябэту і 13 кабінэтаў «Дыябэтычная ступня»[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads