Інтуркі

вёска ў Маляцкім раёне Ўцянскага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia

Інтуркі
Remove ads

Інтуркі (лет. Inturkė) — вёска ў Летуве, на беразе возера Гялоты. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 237 чалавек. Знаходзяцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Малятаў.

Хуткія факты

Інтуркі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Інтуркі датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У XVI ст. Інтуркі сталі цэнтрам староства. У 1555 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Інтуркі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1868 год у мястэчку было 14 будынкаў, тут збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Інтуркі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1868 год — 414 чал. у вёсцы Інтурках, 31 чал. у фальварку Інтурках і 8 чал. у карчме Інтурках[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 237 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1855)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1868; мураўёўка)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads