Інтэр Маямі

футбольны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Інтэр Маямі
Remove ads

«Інтэр Маямі» (па-ангельску: Inter Miami CF) ― амэрыканскі футбольны клюб, які месьціцца ў Маямі. Фундатарам клюбу зважаецца былы ангельскі футбаліст Дэйвід Бэкгэм. 29 студзеня 2018 году МЛС афіцыйна зацьвердзіла заяўку каманды на пашырэньне лігі[2][3]. З таго часу, як клюб пачаў спаборнічаць ва Ўсходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2020 году, клюб падпісаў кантракты зь некалькімі вядомымі гульцамі, як то Блез Мацюідзі, Гансалё Ігуаін, Сэрхіё Бускетс, Жордзі Альба, Ліянэль Мэсі і Люіс Суарэс.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Клюб прыцягнуў міжнародную ўвагу, калі ягоным прэзыдэнтам і суўладальнікам стаў Бэкгэм, а таксама ў 2023 годзе, калі працоўную ўгоду з маямцамі склаў Ліянэль Мэсі. Клюб упершыню кваліфікаваўся на Кубак чэмпіёнаў КОНКАКАФ 2024 году. Ацэначны кошт каманды паводле вэрсіі Forbes у 2024 годзе складаў 1,03 мільярдаў даляраў ЗША, то бок больш дарагім на той час клюбам ЗША быў толькі «Лос-Анджэлес»[4].

Remove ads

Дасягненьні

  • Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2024

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads