Жордзі Альба

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жордзі Альба
Remove ads

Жо́рдзі А́льба Ра́мас (па-каталянску: Jordi Alba Ramos; нар. 21 сакавіка 1989 году, Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца клюбу МЛС «Інтэр» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

«Валенсія»

Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барсэлёны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранду гішпанскага футболу — «Валенсія», куды Жордзі перайшоў транзытам праз моладзевую каманду клюбу «Карнэльля».

Пасьля сэзону, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазыцыі левага паўабаронцы малады гулец сэзон 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе Сэгунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсэзоньні 2009 году Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».

У сярэдзіне новага сэзону гулец атрымаў шанец на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнэраў на левым флянзе абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплюа. 11 красавіка 2010 году Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію» правёўшы мяч у браму «Маёркі».

«Барсэлёна»

28 чэрвеня 2012 году Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клюбам «Барсэлёнай», за які «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў эўра[4].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

11 кастрычніка 2011 году малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў матчы супраць зборнай Шатляндыі[5]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году ў браму зборнай Італіі.

Дасягненьні

«Барсэлёна»:

«Інтэр»:

  • Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2024

Гішпанія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads