Сэрхіё Бускетс

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэрхіё Бускетс
Remove ads

Сэ́рхіё Буске́тс Бу́ргас (па-каталянску: Sergi Busquets i Burgos; нар. 16 ліпеня 1988 году, Сабадэль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу МЛС «Інтэр» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барсэлёны» ў 1990-я гады[5]. Сэрхіё быў параўнальна малавядомым гульцом, калі ён далучыўся да першага складу «Барсэлёны» ў ліпені 2008 году, але ў канчатковым рахунку праз адносна кароткі пэрыяд часу, здолей стаць ня толькі выключным гульцом клюбу, але й важным гульцом нацыянальнай зборнай менш за год пасьля прафэсійнага дэбюта ў клюбе.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Дэбютаваў за галоўную каманду «Барсэлёны» 13 верасьня 2008 году ў матчы супраць сантандэрскага «Расінгу». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 году ў Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна» гуляла супраць швайцарскага «Базэлю», дзе Сэрхіё забіў свой ​​першы мяч за «Барсэлёну», той матч «Барсэлёна» выйграла зь лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзэрвовым складам супраць данецкага «Шахтару», Сэрхіё тады забіў свой ​​другі мяч за цяперашні клюб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 году Бускетс забіў першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі ў браму «Атлетыка» зь Більбао.

Сэрхіё ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сэйду Кейта й Яя Турэ. 27 траўня 2009 году ён выйшаў у стартавым складзе «Барсэлёны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе гішпанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес й Сэрхіё Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клюбным турніры Эўропы, якія гулялі ў адным клюбе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Мартынэс і Мануэль Санчыс Антыюэлё з мадрыдзкага «Рэалу», а таксама Чэзарэ й Паолё Мальдыні з італьянскага «Міляну».

На наступны сэзон Гуардыёля падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Сэрхіё наладзіў прадуктыўшную гульні ў зьвязку з Чаві й Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася й на сэзоне 2010—2011 гадоў. Футбаліст нават выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 году Сэрхіё падоўжыў кантракт з каталянскім клюбам да 2015 году[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

2 красавіка правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Гішпаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сыльву ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 2:1.

Дасягненьні

«Барсэлёна»:

«Інтэр»:

  • Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2024

Гішпанія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads